К профессиональному празднику

Актуалии Общество

Н. Щербакова и зале ожидания станции Язвино

Рэльсы, рэльсы, шпалы, шпалы…
На ўчастку Віцебск – Полацк станцыя Язвіна мае статус прамежнай: паток грузавога саставу і большасць пасажырскага мінае гэты пункт без прыпынкаў. Між іншым маленькая станцыя даволі запатрабаваная па лініі прыгараднага абслугоўвання.
– Не менш паўсотні білетаў прадаём штодзень па розных накірунках. Сёння чыгуначны транспарт – адзін з найбольш зручных і адносна танных відаў перавозак, – адзначае начальнік станцыі Надзея Шчарбакова.
Калектыў на станцыі Язвіна  малады, але вопыт работы на чыгунцы маюць усе. Начальнік станцыі Надзея Шчарбакова, дарожны майстар Аляксей Казакевіч, дзяжурная Вольга Краўцова, прыбіральшчыца Валянціна Раманенка падыхо-дзяць да завяршэння ўжо трэцяй працоўнай пяцігодкі. Дваццаць год стажу, менавіта на станцыі Язвіна, у механіка Леаніда Нікіценкі. Дзяжурная па станцыі Кацярына Амбражэвіч – малады спецыяліст. Усе яны ў адной прафесійнай камандзе і стараюцца годна несці службу ў радах Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Трэба сказаць, што служба гэта складаная і адказная, хаця далёкаму ад тонкасцяў такой справы многае застаецца нябачным. На маленькай станцыі не толькі прадаюць білеты сваім пасажырам. Работа дзяжурных спрыяе бяспечнаму праезду цягнікоў праз станцыю. Механік пільна сочыць за работай устаноўкі сігналізацыі, цэнтра-лізацыі і блакіроўкі. Пуцейцы дасканала даглядаюць замацаваны за імі ўчастак чыгункі.
Многае робіцца кіраўніцтвам Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі для далейшага развіцця галіны. Вельмі важна, што перыядычна абнаўляецца абсталяванне. У бліжэйшы час на станцыі Язвіна будзе ўведзена ў эксплуатацыю мікрапрацэсарная цэнтра-лізацыя. Многае тут зроблена і па добраўпарадкаванні прыстанцыйнай тэрыторыі, утульна пасажырам у адрамантаванай зале чакання.
Прыемна адзначаць, што сённяшняя чыгунка, у тым ліку і працуючая ў межах нашага раёна, мяняецца да лепшага і вельмі многае робіцца, каб падарожжы пакідалі ў пасажыраў толькі прыемныя ўражанні. Шчырае дзякуй усім работнікам чыгункі за такую магчымасць, і са святам, з Днём чыгуначніка!
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *