Умельцы Шумилинского центра детей и молодёжи дают мастер-классы

Актуалии Новости Образование

Майстар-клас праводзіць Таццяна Каласкова

Абрадавая атрыбутыка і народная лялька

У гэтым годзе, які абвешчаны Годам малой радзімы, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі выступіў ініцыятарам правядзення  адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі. У рамках рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці” на Віцебшчыне праводзяцца майстар-класы на тэму “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў”.
На мінулым тыдні такое мерапрыемства ладзілася ў цэнтры дзяцей і моладзі. У Шуміліна прыехалі госці са школ і цэнтраў дзяцей і моладзі з Лепеля, Бачэйкава і Мінска. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства было прадастаўлена слайд-шоу “Традыцыі і сучаснасць”. Дырэктар РЦДіМ Р. А. Туманава расказала пра цэнтр і заняткі па інтарэсах, якія тут праводзяцца. Танцавальны калектыў “Смяшарыкі”, які ўзначальвае педагог дадатковай адукацыі Святлана Раманава, паказаў прысутным пабытовыя шумілінскія танцы “кракавяк” і “падэспань”, навучыў гасцей танцу пад назвай “какетка”.
Другая частка мерапрыемства грунтавалася на майстар-класах. І педагогам было што паказаць гасцям. Таццяна Каласкова правяла майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці “Выраб саламянай лялькі”, Аляксандр Пціцкі вучыў вырабляць сувенір з дрэва “Жаваранак”, Маргарыта Сілкіна – узор-абярэг у нацыянальным арнаменце, Юрый Танасіенка –  велікодны сувенір у тэхніцы “Прапільная разьба па драўніне”.
Напрыканцы мерапрыемства ўвазе гасцей была прадастаўлена выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дзяцінства шчаслівая краіна”. Мінскія і лепельскія калегі паставілі шумілінскім педагогам дадатковай адукацыі вышэйшую адзнаку за іх работу, старанне і талент і падзякавалі за майстар-класы, за вучобу і той вопыт, які перанялі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *