Лучшего молодёжного лидера выбирали в Шумилино

Актуалии Молодёжь

Выступае Кірыл Крыўко

“Лідар – новае пакаленне!”

Сярод членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі багата ініцыятыўных, актыўных і творчых маладых людзей. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў традыцыйны конкурс на лепшага лідара пярвічкі  “Лідар – новае пакаленне!”, які нядаўна прайшоў у Шумілінскай СШ №1.

Як адзначыла в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова, сваіх лідараў на конкурс прадставілі пярвічныя арганізацыі ГА БРСМ школ Віцебскага, Гарадоцкага раёнаў і Лёзненскага раёна. Гонар нашага раёна абаранялі Кірыл Крыўко – лідар пярвічнай арганізацыі БРСМ Шумілінскай СШ №1 і Віктар Куслаў – лідар пярвічнай арганізацыі БРСМ Мікіціхінскай СШ.
Удзельнікаў рэгіянальнага этапа конкурсу вітала намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, якая ўзначальвала конкурснае журы.
Разам са сваімі групамі падтрымкі лідары прадставілі конкурс самапрэзентацый “Я – валанцёр!”. Інтарэсы і захапленні маладых людзей – розныя, але,  калі іх памкненні  накіраваны да дабрачыннасці, дапамогі іншым, то атрымліваецца высакародная справа, якая і аб’ядноўвае сяброў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Цікавай атрымалася абарона праектаў падчас конкурсу “Погляд у будучыню”, якія ажыццяўляюцца на базе навучальнай установы і накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці БРСМ. Практычна ўсе ўдзельнікі зрабілі акцэнт на дабрачынную дзейнасць: дапамогу ветэранам, адзінокім старым, інвалідам, сіротам. Таксама ў прыярытэце здаровы лад жыцця, беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, вывучэнне і адраджэнне гісторыка-культурнай спадчыны, патрыятычнае выхаванне, сацыяльна актыўная пазіцыя, папулярызацыя чытання кніг. Можна быць упэўненым, што такія новыя ідэі, як  інтэграцыйны праект “Ствары жыццё”, сацыяльны праект “Крок насустрач”, патрыятычны праект “Будучыня за намі” і іншыя знойдуць падтрымку сярод актывістаў арганізацыі як у вобласці, так і ў рэспубліцы.
Эрудыцыю, логіку і аратарскае майстэрства канкурсанты прадэманстравалі ў інтэрактыўнай гульні “Дэбаты”. Завяршыўся конкурс выступленнем дуэтаў “Лідар-сюрпрыз”, у склад якіх увайшлі канкурсанты і іх педагогі. Крэатыўна і арыгінальна падышлі дуэты да конкурсу. Маладыя людзі стварылі яркія вобразы, цікавыя знаходкі, а настаўнікі паўсталі перад гледачамі ў новым, неафіцыйным абліччы.
Па выніках усіх конкурсаў перамогу на рэгіянальным этапе атрымаў Павел Лапкоўскі, лідар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ Варонаўскай СШ Віцебскага раёна. Лепшы вынік з шумілінцаў паказаў Кірыл Крыўко, заняўшы чацвёртае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №29 ад 13.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *