Разместил в сетях откровенный видеоролик — влип в криминал

Происшествия

Не забруджвайце сацыяльныя сеткі

Парнаграфія ў нашай краіне забаронена. Прыцягнуць да крымінальнай адказнасці могуць за выраб, распаўсюджванне, рэкламаванне або публічную дэманстрацыю парнаграфіі.
Калі, напрыклад, у кампаніі сяброў вы ўключаеце парнаграфічнае відэа на мабільным тэлефоне, закон трактуе гэта як публічную дэманстрацыю – за гэта прадугледжана адказнасць. Пры гэтым на кваліфікацыю злачынства не ўплываюць месца, колькасць паказаў і гледачоў.
“Размяшчэнне парнаграфічных здымкаў або відэа на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках – гэта таксама злачынства, – кажа старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Аляксандр Яраслаўцаў. –  Калі порна ляжыць у вас у адкрытым доступе на вашых старонках у сацыяльных сетках або на сайтах знаёмстваў, гэта будзе лічыцца рэкламай. Прычым, нават у тым выпадку, калі парнаматэрыялы недаступны для прагляду ўсім карыстальнікам сацыяльнай сеткі, але іх могуць бачыць вашы сябры. У такім разе з пункту погляду закона вы злачынца. І такі выпадак зафіксаваны нядаўна ў нашым раёне.
Малады чалавек з Лявонава размясціў ВКонтакте адзін відэаролік парнаграфічнага характару. Згодна з арт. 343 ч. 2 Крымінальнга кодэкса Рэспублікі Беларусь яму пагражаюць грамадскія работы або штраф, папраўчыя работы да двух гадоў або арышт”.
Здымкі парнаграфічнага характару нельга перасылаць у асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках або ў вайберы. За такія дзеянні таксама пагражае крымінальная адказнасць. Калі чалавек, які атрымаў парнаграфічныя здымкі ад знаёмага, стане паказваць іх іншым людзям, будзе прыцягнуты да адказнасці і той, хто атрымаў, і той, хто адправіў. Лайкі і рэпосты матэрыялаў для дарослых крымінальна наказуемы.
Што рабіць, калі нехта размесціць «гарачае» відэа на нашай старонцы ВКонтакте, пацікавіліся мы ў Аляксандра Яраслаўцава. “У такім разе лепш адразу ўбраць такі запіс, – параіў старшы оперупаўнаважаны. – У адваротным выпадку, калі вы трапіце ў поле зроку міліцыі, у вас абавязкова запытаюцца, па якой прычыне вы не сцерлі карцінкі са сваёй старонкі. Супрацоўнікі наркакантролю і супрацьдзення гандлю людзьмі рэгулярна праводзяць маніторынг сацыяльных сетак, сайтаў знаёмстваў і іх карыстальнікаў. Так што рана ці позна парнаграфію выявяць, а вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №30 ад 19.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *