Ворованная энергия оплачивается в пятикратном размере

Происшествия

Скраў – заплаці ў пяць разоў больш
У мінулым годзе прадстаўнікі энерганагляду і энергазбыту раёна  выявілі 13 фактаў крадзяжу электраэнергіі бытавымі спажыўцамі, агульная сума нанесенага ўрону склала каля 13 мільёнаў рублёў.
Нагадваем, што кампенсаванне ўрону не здымае адказнасці з парушальніка. Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях па дадзенаму злачынству прадугледжваецца штраф у 5-кратным памеры ад сумы нанесенага ўрону. Але некаторых гэта зусім не палохае. Так, жыхарка Шуміліна грамадзянка П. за тры гады шэсць разоў “злоўлена” на крадзяжы электраэнергіі. Таксама адзначым, што інфармацыя аб парушальніках заносіцца ў агульную базу рэгістрацыі правапарушэнняў.
Зразумела,  што крадзяжы электраэнергіі звязаны з грубымі парушэннямі элементарных правілаў і нормаў электрабяспекі (накід часовых электраправодак на  ўводныя прылады электраўстановак, мантаж схаваных электраправодак). Грэбаванне правіламі электрабяспекі можа прывесці і  да смяротных наступстваў.
Я. ЛЕБЕДЗЕЎ, начальнік раённай энергаінспекцыі.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *