Криминал. Происшествия

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Прыраўнаваў

Жыхар райцэнтра прыраўнаваў сваю сужыцельку, з-за чаго кінуўся на жанчыну з кулакамі, нанёс удары па твары. Пры гэтым па-гражаў нажом. Супраць ліхадзея ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, што яму пагражае – да двух гадоў пазбаўлення волі.

Параніў

Яшчэ адзін жыхар райцэнтра таксама прыраўнаваў сваю сужыцельку да іншага мужчыны, схапіўся за нож і нанёс колата-рэзаную рану брушной сценкі. Жанчыне аказана медыцынская дапамога. А мужчыну пагражаюць папраўчыя работы да аднаго года або арышт.

Праводка

У адным з дачных дамоў у Полцеве пабывалі злодзеі. Яны разбілі аконнае шкло, праніклі ў пакой і ўкралі адтуль электраправодку. Узбуджана крымінальная справа. Злачынца вышукваецца.

Веласіпед

У жыхаркі райцэнтра з пад’езда дома прапаў веласіпед і кодавы замок да яго. Вядуцца вышуковыя работы.

Снарады

У Полцеве знойдзены два артылерыйскія снарады калібру 75 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны. Былі выкліканы сапёры з Віцебска. Снарады абясшкоджаны і знішчаны.

Парушэнні

За мінулы тыдзень супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі зарэгістравалі на дарогах раёна  33 парушэнні. Прычым, тры вадзіцелі селі за руль без правоў (штраф да 25 БВ), 6 веласіпедыстаў не мелі патрэбных катафотаў на транспартным сродку (штраф ад 1 да 3 БВ), тры пешаходы пераходзілі праезную частку па-за ўстаноўленага месца (штраф да 3 БВ).

На мапедзе

Жыхар райцэнтра сеў за руль мапеда, не маючы пры гэтым вадзіцельскіх правоў катэгорыі АМ.  Супрацоўнікі ДАІ спынілі мужчыну на адной з вуліц Шуміліна. Складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.

Заднім ходам

Вадзіцель прадпрыемства «Санта Брэмар», які на аўтамабілі «Мерседэс-Бэнц» прывёз тавар у шумілінскі магазін «Санта», здзейсніў ДТЗ – пры руху заднім ходам пашкодзіў платформу для разгрузкі тавараў. Складзены адміністрацыйны пратакол, пагражае штраф да 5 БВ.

На чырвонае святло

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі затрымалі на перакрыжаванні вуліцы Юбілейнай-Сіпко жыхара райцэнтра, які ў стане алкагольнага ап’янення пераходзіў дарогу на чырвонае святло. Мужчыну пагражае штраф ад 3 да 5 БВ.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *