Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Грошы

Жыхар а.- г. Слабада быў у гасцях у знаёмых. Не абышлося без спіртнога. Калі мужчына быў нападпітку, з ягонай кішэні “сябры” выцягнулі 25 тысяч рублёў Расійскай Федэрацыі. Узбуджана крымінальная справа.
*   *   *
У ходзе расследавання адной з крымінальных спраў супрацоўнікі міліцыі раскрылі  злачынства, датаванае 2011 годам. Тады ўзбуджалася крымінальная справа наконт крадзяжу з дачнага дома ў Обалі, з якога ўкралі 750 тысяч рублёў. Устаноўлена, што гэты крадзеж здзейсніў мясцовы жыхар.
Магазін
З пульта кіравання Дэпартамента ахова  РАУС паступіла паведамленне: спрацавала трывожная сігналізацыя на магазіне райспажыўтаварыства ў Грудзінаве.  Калі міліцыянеры прыехалі на месца здарэння, то ўбачылі, што на ўваходных дзвярах магазіна пашкоджаны навясныя замкі. Прапалі прадукты і спіртное на агульную суму 7,2 мільёна рублёў. Злодзеі пакуль не знойдзены.
“Дэзерцір”
Жыхар в. Лоўжа без уважлівай прычыны не з’явіўся па павестцы ў ваенкамат на праходжанне медыцынскай камісіі. Гэтым самым ухіліўся ад мерапрыемстваў ваеннага прызыву. Супраць хлопца ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражае штраф або арышт ад 6 месяцаў, або абмежаванне волі да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Куртка
Вучаніца адной са школ раёна вырашыла адпомсціць былой сяброўцы, з якой пасварылася: знайшла яе куртку ў школьным гардэробе і вымазала губной памадай. Бацькі пацярпелай звярнуліся ў міліцыю. За ўчынак  13-гадовай дзяўчыны яе маці прыйшлося заплаціць штраф 360 тысяч рублёў.
Са зводак ДАІ
Аварыя

15 студзеня на аўтадарозе Віцебск-Полацк адбылася аварыя ля аўтазаправачнай станцыі ў Шуміліне. Аўтамабіль МАЗ з кранам  з дарогі Р-20 стаў паварочваць на вуліцу Ле-нінскую, пры гэтым не прапусціў сустрэчны аўтамабіль «Нісан».  У выніку машыны сутыкнуліся. «Нісан» зачапіўся за МАЗ і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там сутыкнуўся з «Нівай», у якой ехалі жыхары Шумі-ліна. Пацярпеў пасажыў «Нівы» – з цялеснымі пашкоджаннямі ён дастаўлены ў райбальніцу.
Па дадзенаму ДТЗ праводзіцца праверка.
ДТЗ
За першыя два тыдні года  на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 8 ДТЗ (5 – з удзелам пешаходаў). Тры чалавекі загінулі, шэсць атрымалі раненні рознай ступені. У нашым раёне зарэгістравана адно ДТЗ, у якім 2 чалавекі паранены.
Сутыкненне
На аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля в. Сахоненкі) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. “Лоб у лоб” сутыкнуліся “Фальсваген” (ім кіраваў жыхар Віцебскага раёна) і “Пежо” (кіраваў жыхар г. п. Ушачы). Машыны пашкоджаны, вадзіцелі з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Хто вінаваты ў гэтай аварыі – высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №5 ад 20.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *