Криминал. Происшествия

Происшествия

Магнітола
У салоне аўтамабіля “Жыгулі”, які належаў жыхару райцэнтра і стаяў у двары дома, пабывалі злодзеі. Яны разбілі бакавое шкло пасажырскіх дзверцаў, праніклі ў салон і ўкралі магнітолу, кошт якой ацэнены ў 800 тысяч рублёў. Аўто не было абсталявана сігналізацыяй. Злодзеі вышукваюцца.
*   *   *
У міліцыю звярнуўся жыхар Віцебска – ягоны аўтамабіль, які стаяў у Сіроціне, абрабавалі. Прапала магнітола, чатыры тысячы расійскіх рублёў і 250 тысяч беларускіх. Злодзей, а ім аказаўся напрацуючы і раней судзімы за крадзеж жыхар Мосарава, затрыманы. Украдзенае часткова вернута. Супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.
Дровы
Жыхар вёскі Свярдлы вырашыў, што дровы самому нарыхтоўваць зусім неабавязкова, іх можна ўкрасці ў суседа. Так і зрабіў. Ён не раз бываў у дрывотні, якая належыла жыхару Віцебска, браў адтуль па ахапку-другому дроў і знікаў. За некалькі прыёмаў вынес 5,7 кубаметра колатых дроў. Супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.
Плуг
Пацярпела пенсіянерка з Шуміліна: у яе дачным доме пабывалі злодзеі. З пакоя прапала гумавая лодка, дзве бляшанкі белай фарбы. А з гаспадарчай пабудовы, што побач з домам, прапаў плуг. Урон, нанесены гаспадыні, складае больш за чатыры мільёны рублёў.
Трубы
У жыхаркі райцэнтра з гаспадарчай пабудовы ўкралі дарожны складны веласіпед, пяць алюмініевых труб. Урон, нанесены гаспадыні, складае каля мільёна рублёў.
Пагроза
Непрацуючы жыхар Лявонава піў гарэлку і лайдачыў. Больш таго, п’яным стаў пагражаць мясцовай жыхарцы, схапіў у рукі нажніцы і кінуўся да жанчыны.
Згодна з арт.186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Пагроза забойствам” супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа. Да суда вясковец заключаны пад варту.
Аварыя
На мінулым тыдні, 22 лістапада, у нашым раёне адбылася аварыя. Аўтамабіль “Фіят” (ім кіраваў жыхар Віцебска, які ехаў у Полацк) сутыкнуўся “лоб у лоб” з “Пежо” (кіраваў жыхар Полацка, які ехаў у бок Віцебска). У выніку дарожна-транспартнага здарэння абодва вадзіцелі загінулі. Папярэдняя прычына аварыі – вадзіцель “Фіята” не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Падрабязнасці аварыі яшчэ высвятляюцца.
“Асцярожна, пешаход!”
З 21 па 30 лістапада праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Асцярожна, пешаход!”. Асаблівая ўвага ўдзяляецца веласіпедыстам, гужавым павозкам, пешаходам, якія парушаюць правілы дарожнага руху і не пазначаюць сябе святловяртальнымі элементамі ў цёмны час сутак. За першыя два дні акцыі, як нам расказаў начальнік ДАІ М. У. Гаралевіч, у раёне спынілі паўтара дзясятка пешаходаў, якія вечарам не мелі пры сабе флікер. Штраф за падобнае правапарушэнне – ад адной да трох базавых велічынь.
Па матэрыялах РАУС  падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №92 ад 29.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *