Профилактика преступлений – основное направление работы милиции

Закон Общество

12 крымінальных спраў
За першае паўгоддзе бягучага года павялічылася колькасць крымінальных спраў так званага прэвентыўнага характару. Іх узбуджана 12, а за аналагічны перыяд мінулага года – ніводнай. У тым ліку сёлета зарэгістравана пяць выпадкаў парушэння парадку адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі, чатыры выпадкі – за парушэнне адбывання пакарання ў выглядзе выпраўленчых работ.
Супрацоўнікі міліцыі робяць стаўку на прафілактычныя мерапрыемствы. Цяпер у крымінальна-выканаўчай інспекцыі працуе тры чалавекі, забеспячэнне службы камп’ютарнай тэхнікай і службовым транспартам дазволіла весці больш якасны кантроль за асобамі, якія адбываюць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі і ізаляцыяй ад грамадства.
Работнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі цесна супрацоўнічаюць з саветамі грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, назіральнымі камісіямі. Менавіта па ініцыятыве РАУС у мінулым годзе было прынята рашэнне райвыканкама аб правядзенні штомесячных пасяджэнняў назіральнай камісіяй, што дазваляе кантраляваць тых жыхароў раёна, хто мае нязнятую і непагашаную судзімасць.
Выяўленню фактаў ад адбывання пакарання садзейнічала і тое, што на тэрыторыі раёна праводзяцца штоквартальныя комплексныя мерапрыемствы “Нагляд”, у якіх задзейнічаны ўсе службы і падраздзяленні РАУС. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць і прафілактыцы сямейна-бытавых злачынстваў.
М. ГУМІНСКІ, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *