В Шумилинском районе республиканский субботник поддержали более 4 тысячи человек

Актуалии Новости Общество

Для сябе,  для дома, для Радзімы

21 красавіка ў краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік. Традыцыі красавіцкіх суботнікаў у наступным годзе споўніцца сто гадоў. Але гэтая традыцыя – наводзіць вясной парадак у доме, у двары – мае больш глыбокія народныя карані. Кожны разумее, што парадак у доме – гэта наш клопат і наш абавязак. І пад словам дом мы разумеем і сваю вуліцу, сваю вёску, горад, раён, ды і краіну ў цэлым. У Год малой радзімы гэты клопат асаблівы, бо ў нашых сілах зрабіць наша наваколле больш прыгожым, утульным, чыстым.
Па папярэдніх дадзеных, у Шумілінскім раёне ўзялі ўдзел у суботніку 4145 чалавек, у фонд суботніка пералічана 8400 рублёў.

Згодна з планам, вызначаным рабочым штабам суботніка, арганізацыі і прадпрыемствы Шуміліншчыны працавалі на добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна, навядзенні парадку на воінскіх і грамадзянскіх могілках, каля помнікаў, у парках, зонах адпачынку і іншых месцах. Рабочай пляцоўкай суботніка стаў увесь раён. Шуміліна, Добрына, Пабеда, Мікіціха, Язвіна, Крывое Сяло – больш чым у дваццаці населеных пунктах працавалі ўдзельнікі суботніка з прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра. Да іх далучыліся вяскоўцы, вучні мясцовых школ і работнікі ўстаноў адукацыі і культуры, сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў.
Самы шматлікі дэсант працаваў на вуліцы Луначарскага ў райцэнтры, а таксама ў мікрараёне Шумілінскай СШ №2. Удзельнікі суботніка фарбавалі агароджу і бардзюры ўздоўж праезнай часткі.
Наводзілі парадак у зялёных насаджэннях шумілінскія школьнікі: вучні СШ №1 прыбіраліся ў сасонніку, СШ №2 – у парку каля возера.
Адным з цэнтральных месцаў суботніка стала тэрыторыя каля помніка прыроды рэспубліканскага значэння “Вялікі камень” у вёсцы Горкі. Кіраўніцтва раёна і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Капшуль саджалі клёны,  прадстаўнікі ДРБУ-204, лясгаса, ЗВЭСа высякалі кустоўе вакол славутага каменя і ўздоўж дарогі да яго, работнікі дзяржаўных устаноў Дабейскага сельсавета фарбавалі альтанкі. Таксама была спланавана тэрыторыя вакол помніка прыроды.
Шматлікія сілы былі кінуты на высечку кустоўя ў сельскіх населеных пунктах, на навядзенне парадку каля былых устаноў адукацыі і культуры.
Палова сродкаў, якія зароблены на суботніку, пойдуць на ўмацаванне матэрыяльнай базы медыцынскіх устаноў, якія будуць абслугоўваць удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў, палова застанецца ў распараджэнні мясцовых улад і будзе выкарыстоўвацца на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, рамонт памятных месцаў і іншыя патрэбы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

На час правядзення рэспубліканскага суботніка калектыў рэдакцыі газеты “Герой працы”  паступіў у распараджэнне ДРБУ №204. Прадпрыемства забяспечыла ўсім неабходным інвентаром і пакінула на ўчастку дарогі паміж Шумілінам і вёскай Прыазёрная. Перад намі стаяла задача пабяліць больш за 200 дрэваў, з якой мы паспяхова справіліся.
Надрукавана ў №32 ад 24.04.2018 г.



4 комментария по теме “В Шумилинском районе республиканский субботник поддержали более 4 тысячи человек

  1. Субботник это хорошо, если в меру. Мне интересно только одно, как при пятидневной рабочей неделе, с «бюджетников» высчитывают деньги, при это в табеле рабочего времени этот день не ставиться, он не оплачивается!!! По учреждениям рассылается сумма, которую необходимо собрать с работников в фонд субботника.То есть желанием работников ни кто не интересуется, хотя субботник это добровольное дело изначально.А по поводу традиции апрельских субботников: к какой апрельской традиции преурочили субботники 24.06.2017 и 07.10.2017., про которые в газете не написали, но деньги с бюджетников собрали.

  2. Трудовое законодательство для бюджетников и частников одинаковое. Этот день должен стоять в табеле с количеством отработанных часов, а деньги за этот день отчисляются в бюджет. У нас «бюджетники» не привилегированные и частники ни чем не хуже. Если Вы против того, чтобы выходить на субботник — не идите, дело добровольное, а если на Вас так уж влияют, что отказаться не можете — нечего тогда жалиться.

  3. просто Я, вот именно должен стоять в табеле!!!! Но разве его ставят? Ведь эти деньги нужно будет начислять работникам. А так, собрали и все счастливы.Ну а табель:к чему эти формальности!?

  4. Возврат в совок: труд, цвет, май давай наливай.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *