В Шумилино юноши боролись за звание «Защитник Отечества»

Молодёжь Новости Общество

“Абаронца Айчыны”

У мінулую пятніцу ў райцэнтры прайшло летняе мнагабор’е  “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзросту. Спаборніцтвы ўключалі стральбу з пнеўматычнай зброі, бег на  кароткую і доўгую дыстанцыі, штурханне гранаты і падцягванне. З прывітальным словам да удзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін.
У камандным заліку сярод гарадскіх школ перамаглі хлопцы з Обальскай СШ (настаўнікі фізкультуры Віктар Гусакоў і Пётр Ганушчанка), сярод сельскіх школ – каманда  Мікіціхінскай СШ (Аляксандр  Асташонак).
Сярод юнакоў 15-16 год прызавая тройка наступная: першае месца – Уладзіслаў Алімаў (Обальская СШ)), другое – Валерый Дрыгін (Башнёўская СШ), трэцяе  – Максім Сяменчанка (раённая гімназія).
У старэйшай узроставай групе (юнакі 17-18 год) першае месца ў Генадзя Ігнатоўскага з Башнёўскай СШ,  другое – у Дзмітрыя Сяргеева з Кардонскай СШ, трэцяе – у Ільі Жыгунова з Мікіціхінскай СШ.
Па выніках раённых спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах “Абаронца Айчыны”, якія пройдуць у Віцебску ў пачатку мая.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №33 ад 27.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *