1 мая – Свята працы

Актуалии Общество

1 мая – Свята працы

Дарагія землякі!
Шчыра віншуем вас з радасным і жыццесцвярджальным святам –
Днём вясны і працы!
Дзень 1 мая для многіх пакаленняў быў і застаецца сімвалам вясенняга абнаўлення, адзінства, мірнай стваральнай працы. Ён напоўнены сонечным святлом і цяплом, адзначаны асаблівым пачуццём салідарнасці ўсіх, хто любіць працаваць і сваімі рукамі стварае будучае.
Наша агульнае імкненне забяспечыць годнае жыццё сабе, сваім родным, жыць у міры і згодзе натхняе нас на штодзённую добрасумленную працу, якая ляжыць у аснове дабрабыту кожнай сям’і, грамадства і дзяржавы. Праца ўдвая прыносіць задавальненне і радасць, калі дазваляе чалавеку рэалізоўваць таленты і здольнасці, уносіць асабісты ўклад у развіццё роднай зямлі.
У гэты святочны дзень нашы асаблівыя словы ўдзячнасці і прызнання ветэранам працы, якія многія гады стваралі эканамічны патэнцыял і сучасны выгляд раёна, працоўным калектывам, перадавікам вытворчасці, маладым спецыялістам, якія ўліліся ў працоўную сям’ю Шуміліншчыны. Дзякуючы нашым агульным намаганням, шумілінская зямля развіваецца і квітнее.
Напярэдадні знакавага вясенняга свята шчыра жадаем вам моцнага здароўя і поспехаў  ва ўсіх добрых справах!
Няхай цёплае майскае сонца зараджае сваёй энергіяй, а святочны настрой, радасць і любоў да жыцця заўсёды будуць з вамі!
Міру, шчасця і дабрабыту кожнаму дому!
Раённы выканаўчы камітэт.                               Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №33 ад 27.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *