Ученики Шумилинской СШ №2 убирали братские кладбища и вешали скворечники

Образование

Вясна – час добрых спраў

У нашай школе традыцыйна прайшоў тыдзень дабрыні. Падчас яго вучні ўмацоўвалі сваё здароўе ў рамках Дня здароўя, дапамагалі ветэранам у рамках акцыі “Дапамажы ветэрану”, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю школы, брацкія могілкі, прыбіралі бераг Шумілінскага возера ад смецця, саджалі дрэвы, вешалі шпакоўні ў рамках акцыі “Наша праца табе, Айчына!”.
Таксама адбылася сустрэча з выхаванцамі старэйшай групы дзіцячага сада №4. Першакласнікі паказалі спектакль будучым вучням, а выпускнікі пачатковай школы падарылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. А яшчэ правялі экскурсію па школе. Напрыканцы будучыя першакласнікі загадалі жаданне залатой рыбцы – любіміцы школьнікаў.
Цяпер выхаванцы з нецярпеннем чакаюць сустрэчу са школай у верасні ў новым статусе першакласнікаў.
Маргарыта ФЕДЧАНКА, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Шумілінскай СШ №2.
Надрукавана ў №34 ад 04.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *