«Приозёрный мир» первым начал вести химпрополку

Сельское хозяйство Экономика

Па 70 гектараў за дзень

ААТ “Прыазёрны мір” першым у раёне прыступіў да аднаго з важнейшых агратэхнічных прыёмаў догляду за пасевамі –  хімпраполкі азімых зерневых і рапсу.

На мінулым тыдні работы вяліся ля вёскі Непароты.
“Гербіцыды для хімпраполкі мы набылі за ўласныя сродкі, – расказаў дырэктар ААТ “Прыазёрны мір” Васіль Дзяцко. – Зараз на хімпраполцы азімай пшаніцы, якую папярэдне падкармілі мінеральнымі ўгнаеннямі, працуе наш вопытны меха-нізатар Юрый Фандарэнка. Ён паспявае за дзень справіцца з 60-70 гектарамі.  А ўвогуле ў гаспадарцы засеяна 600 гектараў азімых зерневых, на ўсіх палетках будзе праведзена хімпраполка”. На думку аграномаў, зараз для гэтай работы створаны ўсе аптымальныя ўмовы: няма дажджоў, надвор’е сонечнае. Менавіта пры такіх умовах прэпараты найбольш актыўна ўздзейнічаюць на расліны.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *