В День музеев 18 мая Шумилинский историко-краеведческий музей приглашает всех в гости

Культура Новости

18 мая – Дзень музеяў
Святкуй разам з намі!

Сёння ў чарговы раз Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей разам з музейнай супольнасцю Беларусі святкуе Міжнародны дзень музеяў.
Аматараў мастацтва ў рамках Года малой радзімы чакае прэзентацыя выставы члена саюза мастакоў Беларусі, выхадца з Шуміліншчыны Ула-дзіміра Іванова “Час колеру”. Сёння ў музеі ладзяцца інтэлектуальна-забаўляльная квіз-гульня  для школьнікаў “Падарожжа ў музейную краіну”, музейнае мерапрыемства “Адкрый сваё сэрца дабрыні”, творчая майстэрня на базе выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці  “Урокі натхнення”, гульні і віктарыны. А таксама традыцыйна кожны наведвальнік музея можа выкарыстаць сёння права бясплатнага наведвання экспазіцыі, якая пастаянна дзейнічае.
Чакаем усіх з 10.00 да 19.00.
Святлана ІВАНОВА,
дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *