Падтрымаем Наталлю Каробчыц!

Молодёжь Новости

Падтрымаем Наталлю Каробчыц!

Праект грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”  “У Саюз з сябрамі” – працяг аднайменнай патрыятычнай акцыі, якая стартавала  ў 2011 годзе. У яе рамках праходзіць анлайн-галасаванне на лепшага лідара пяр-вічнай арганізацыі вобласці.  Наш раён на гэтым конкурсе прадстаўляе сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ раённай гімназіі Наталля Каробчыц.
Наталля  актыўна ўдзельнічае ў раённых і абласных мерапрыемствах і акцыях, якія праводзіць БРСМ (“Цуды на Каляды”, “У школу з добрым сэрцам”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, “# Молодёжьвыбирает” і інш.).
Развівае ў школе валанцёрскі рух, разам з гімназістамі
аказвае дапамогу ветэранам педагагічнай працы, займаецца добраўпарадкаваннем воінскіх пахаванняў. Захапляецца спортам,  праяўляе сябе ў культурна-масавай дзейнасці, спявае, танцуе, малюе.
Наталля Каробчыц узнагароджана граматай за актыўны ўдзел у рэалізацыі праектаў і праграм Шумілінскай раённай арганізацыі ГА БРСМ і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Раённы камітэт ГА БРСМ звяртаецца да актыўных карыстальнікаў інтэрнэту, каб падтрымалі зямлячку на конкурсе. “Прагаласаваць за Наталлю Каробчыц можна да 20 мая ўключна, – расказвае в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова. – Для гэтага трэба ўступіць у групу “Молодежь Витебщины” (vk.com/brsmvo) у сацыяльнай сетцы “УКантакце” і аддаць свой голас”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *