День семьи в Мишневичской школе встретили «Семейными стартами»

Образование Семья Спорт, туризм

“Сямейныя старты”

Дзень сям’і ў Мішневіцкай школе сустрэлі  спартыўным мерапрыемствам “Сямейныя старты”.

Свята сабрала шмат удзельнікаў – хлопчыкаў і дзяўчынак, мам і бабуль.  Каманды дэманстравалі сваё адзінства і поўнае сямейнае паразуменне ў конкурсах “Футбалісты”, “Пераправа”, “Баба-Яга ў тыле ворага”, “Тэнісісты”, “Трапны мяч”, “Кенгуру” і інш. Завяршыла конкурсную праграму перацягванне каната.
Дзеці і дарослыя  атрымалі масу пазітыўных уражанняў і цікава правялі час.   Усе каманды былі на вышыні і па выніках спартыўна-гульнявой праграмы атрымалі падарункі. Конкурсная праграма прайшла весела, нязмушана і ў чарговы раз даказала, як жа гэта выдатна – весці здаровы лад жыцця.
Юлія ЗУБАРАВА,
настаўнік Мішневіцкай д/с-СШ.
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *