Па асноўных аспектах паслання

Общество Президент

Па асноўных аспектах паслання

“Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу” – асноўная тэма адзінага дня інфармавання, які прайшоў учора ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый  раёна. Інфармацыйная група на чале са старшынёй раённага савета дэпутатаў Ірынай Новікавай правяла сустрэчу з калектывам райветстанцыі.

З інфармацыяй па асноўнай тэме выступіла дырэктар раённай гімназіі Ларыса Маладзечкіна, якая зрабіла акцэнт на асноўных блоках паслання. У прыватнасці,  расказала пра задачы ў эканамічнай сферы, пра ўдасканаленне кадравай палітыкі, развіццё чалавечага капіталу, сацыяльную палітыку, стрымліванне цэн, заработную плату і занятасць, інш.
У працяг тэмы Ірына Мікалаеўна Новікава пазнаёміла прысутных з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 1 квартал. Ёсць пазітыўныя тэндэнцыі, падкрэсліла старшыня райсавета, з пяці пастаўленых задач раён выканаў чатыры, з 13 прагнозных паказчыкаў выканана 8. Былі агучаны і праблемы.
Ніколі не ўпускае магчымасць правесці прафілактычную гутарку намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Маскалькоў. Выратавальнік агучыў сітуацыю з пажарамі ў раёне, азнаёміў з правіламі паводзінаў на вадаёмах і бяспечнай эксплуатацыі маламерных суднаў, нагадаў пра безумоўнае выкананне тэхнікі бяспекі ў быце і на вытворчасці.
Пасля афіцыйнай часткі работнікі райветстанцыі задалі членам інфармацыйнай групы некалькі хвалюючых пытанняў. Практычна на ўсе пытанні былі адразу дадзены тлумачальныя адказы. Адно пытанне – аб выдзяленні пашы для выпасу жывёлы ля вёскі Пабеда – будзе накіравана для вырашэння па кампетэнцыі.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №38 ад 18.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *