Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Валейбол
У Бешанковічах прайшоў турнір па валейболе  сярод дзяўчат 2004 года нараджэння, прысвечаны Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.
За перамогу змагаліся валейбалісткі з Шуміліна, Бешанковічаў, Верхнядзвінска, Наваполацка і Віцебска. Першымі на турніры сталі віцяблянкі, другімі – нашы зямлячкі. Як адзначыла трэнер шумілінскай каманды Людміла Харкавец, дзяўчаты  на спаборніцтвах паказалі годную гульню, у напружаных момантах праяўлялі характар і дэманстравалі камандную гульню.

Футбол
У мінулыя выхадныя стартавала абласное першынство па футболе.
У першым туры ў нядзелю ФК “Шуміліна” прымаў  віцебскі “Славянскі Велес-Дзвіна”. Гаспадары прайгралі гасцям з лікам 0:3.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *