Прошли встречи руководства района с трудовыми коллективами

Актуалии Президент

Дзяржінвестыцыі трэба апраўдваць
Учора інфармацыйныя групы райвыканкама правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна. Група №1, якую ўзначальвае старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук, сустрэлася з працаўнікамі СВК “Прыдзвінскі”.
Кіраўнік раёна, выступаючы перад прыдзвінскімі аграрыямі, спыніўся на сітуацыі ў раёне, адзначыў, што ўсе асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раён выконвае, што інтэнсіўна развіваецца будаўніцтва, у тым ліку не зніжае яно тэмпаў на сяле. Прычым будуецца не толькі жыллё, развіваецца і вытворчая база, зараз, напрыклад ідзе будаўніцтва двух жывёлагадоўчых комплексаў — у Башнях і ў Амбросавічах.
Вальдэмар Антонавіч паведаміў, што ўрадам краіны зацверджана Праграма развіцця сельскіх тэрыторый на 2011–2015 гады, згодна з якой будзе ісці далейшае развіццё беларускай вёскі. Сельская гаспадарка пастаянна адчувае дзяржаўную падтрымку. І тое, што толькі наш раён за два апошнія гады атрымаў 42 зернеўборачныя камбайны — яркае сведчанне гэтай падтрымкі.
Урэшце, і сам цэнтр гаспадаркі Крывое Сяло адчуў гэтую падтрымку, у свой час сюды было ўкладзена 8,5 мільярда рублёў. Работы ў аграгарадку і наогул у гаспадарцы будуць працягвацца, паабяцаў В. А. Падляшчук. У прыватнасці, у Свярдлах запланавана будаўніцтва новага сучаснага зернесушыльнага комплексу, у Крывым Сяле прадоўжацца работы па рамонту клуба, комплекснага прыёмнага пункта, па рамонту дарог.
Але дзяржаўныя інвестыцыі трэба апраўдваць, трэба даваць аддачу, падкрэсліў старшыня райвыканкама. У гэтым кантэксце ён адзначыў, што “Прыдзвінскі” павялічыў вытворчасць зерня і малака, падзякаваў людзям за стараннасць, пажадаў мацаваць гэтыя поспехі.
Перад прысутнымі выступілі і іншыя члены інфармацыйнай групы. Пракурор раёна Я. Ю. Гуляеў расказаў пра крымінагенную сітуацыю ў краіне і ў нашым раёне, адзначыў, што за студзень-ліпень бягучага года ў раёне не дапушчана росту злачыннасці. Разам з тым на праваахоўным полі досыць работы ўсім зацікаўленым службам па прафілактыцы злачыннасці.
Галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў спыніўся на пытаннях дэмаграфіі. Адзначыўшы, што раён лідзіруе сёлета па нараджальнасці (154 нованароджаныя за студзень-ліпень, на 29 больш, чым летась), ён, тым не менш, выказаў трывогу, што насельніцтва раёна катастрафічна змяншаецца. За 7 месяцаў памерла 259 чалавек. Прычыны тут розныя: сардэчна-сасудзістыя захворванні, старасць, анкалогія, знешнія прычыны. Росту смяротнасці ў многім садзейнічае алкагалізацыя насельніцтва, падкрэсліў галоўны ўрач, якая вядзе да ўзнікнення розных захворванняў, бяспечнасці. Менавіта спіртное і неапраўданая бяспечнасць сталі прычынай гібелі 7 чалавек на вадзе, двух ад электратраўмаў. Наогул, па гэтых і іншых знешніх прычынах у раёне сёлета за-гінулі 24 чалавекі, сярэдні ўзрост якіх склаў 38 гадоў.
Старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук і іншыя члены групы пасля завяршэння гутаркі правялі прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях. Такіх пытанняў знайшлося нямала: па зарплаце, дысцыпліне, па камунальных і іншых пытаннях. Усе яны да прыняцця пэўнага рашэння будуць знаходзіцца на кантролі ў адпаведных службаў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №63 ад 19.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *