Грып: прымі меры сёння

Здоровье Официально

Грып: прымі меры сёння
Адной з самых актуальных медыцынскіх і сацыяльна-эканамічных праблем у свеце, у тым ліку і ў нашай вобласці, застаецца грып. У нас штогод захворвае на грып і вострыя рэспіратарныя інфекцыі каля 350-400 тысяч чалавек. У мінулым годзе перахварэла амаль 530 тысяч чалавек (звыш 41%) насельніцтва вобласці), што на 11,05% вышэй колькасці хварэўшых у 2008 годзе.
Як вядома, найбольш эфектыўнай абаронай ад грыпу з’яўляецца штогадовая вакцынацыя. Вынікі аналізу эфектыўнасці праведзенай імунізацыі супраць грыпу ў эпідсезон 2009-2010 гг. паказалі, што ўдзельная вага захварэўшых ВРІ сярод прышчэпленых склаў 12,34%, г. зн. у 3,6 раза менш, чым сярод непрышчэпленых (44,9%).
Зараз у вобласці праводзіцца падрыхтоўчая работа па абароне насельніцтва ад грыпу. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца закупіць супрацьгрыпознай вакцыны 77509 доз, за кошт сродкаў мясцовага бюджэту — 113544 дозы. Неабходна забяспечыць ахоп прышчэпкамі не менш 20% насельніцтва.
Просьба да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў незалежна ад форм уласнасці арганізаваць імунізацыю супрацоўнікаў за кошт уласных сродкаў.
В. СІНКЕВІЧ,галоўны ўрач ДУ “Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”.

Опубликовано в №58 от 30.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *