Мужчина украл колбасу. Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
У магазіне
На пульт цэнтральнага назірання аддзялення Дэпартамента аховы паступіў сігнал: у магазіне “Еўраопт” спрацавала трывожная кропка. Работнікі магазіна патлумачылі, што нейкі мужчына ўзяў 7 батонаў каўбасы розных гатункаў на агульную суму 53 рублі і накіраваўся да выхаду міма касы.  Па гарачых слядах супрацоўнікі міліцыі і аддзялення аховы знайшлі злачынцу. Ім аказаўся раней судзімы за грабеж жыхар райцэнтра. Узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мужчыну пагражае арышт або абмежаванне волі да 5 гадоў, або пазбаўленне волі да 6 гадоў.
У гандлёвым цэнтры
Індывідуальныя прадпрымальнікі з гандлёвага цэнтра “Прывакзальны” паведамілі ў міліцыю, што з іхніх ралетаў прапалі тавары на агульную суму 366 рублёў. Як высветлілі су-працоўнікі РАУС, злодзеем аказаўся жыхар а.-г. Светласельскі. А трапіў ён у гандлёвы цэнтр шляхам адціскання рашотак. Супраць злодзея ўзбуджана крымінальная справа. Частка ўкрадзенага знойдзена і канфіскавана.
На дачы
Калі жыхар Наваполацка ў чарговы раз прыехаў на дачу ў вёску Андрэева,  не паверыў сваім вачам: у доме пабывалі злодзеі. З пакоя прапалі перфаратар, спінінг і вуда. Невядомыя злодзеі прабраліся ў дом дзякуючы дрэнна замацаваным дошкам на верандзе. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа. Злодзеі вышукваюцца.

Са зводак ДАІ
На мотакультыватары
Жыхар в. Прыазёрная быў пазбаўлены правоў кіравання. Нягле-дзячы на гэта, мужчына ігнараваў закон і ехаў на мотакультыватары. Але ж паездка была нядоўгай – вяскоўца затрымалі супрацоўнікі ДАІ. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 20 БВ.
Казуля
Жыхар райцэнтра, які а чацвёртай гадзіны раніцы ехаў па аўтадарозе Шуміліна-Слабада на рыбалку, сустрэўся з казуляй, якая знянацку выбегла з кустоў на дарогу. Мужчыну прыйшлося экстранна тармазіць, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Спужаная казуля збегла, а кіроўца, як таго патрабуюць правілы, паведаміў пра здарэнне ў ДАІ. У адваротным выпадку, калі б вадзіцель збег з месца ДТЗ, яму б пагражаў штраф да 25 БВ або пазбаўленне правоў да двух гадоў.
На жаль, дадзены выпадак не з’яўляецца страхавым, а лясной жывёле рахунак не прад’явіш. Так што пацярпеламу прыйдзецца рамантаваць мапед за свой кошт.
На мапедах
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Непаротах жыхара Амбросавіч, які ехаў на мапедзе, не маючы пры гэтым правоў кіравання. За парушэнне пагражае штраф да 20 БВ.
Праз некалькі дзён работнікі дзяжурна-патрульнай службы затрымалі ў Шуміліне яшчэ аднаго жыхара Амбросавіч, які ехаў на мапедзе “Хорс” без уключанага святла фар для абазначэння транспартнага сродку. Яму пагражае штраф да 22 БВ.
Нецвярозыя
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў вёсцы Ставіца жыхара Сураўнёў, які ехаў на мотаблоку ў стане алкагольнага ап’янення. У Амбросавічах у поле зроку інспектараў дарожна-патрульнай службы трапіў мясцовы жыхар, які ў нецвярозым стане кіраваў МТЗ. У абодвух выпадках мужчынам пагражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Падрыхтавала
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *