Здарэнні. Крымінал

Новости Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
На чыгунцы
Работнікі Віцебскай чыгуначнай дыстанцыі паведамілі ў РАУС, што на перагоне ля Добрына невядомыя асобы пашкодзілі замкі на металічным кантэйнеры і ўкралі адтуль два перфаратары, шліфавальную машынку, шрубавёрт, чатыры балоны мантажнай пены. Урон ацэнены на 936 рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Вышукваюцца злодзеі, ім пагражае пазбаўленне волі да трох гадоў.
Веласіпед
Жыхарка аг. Мішневічы паведа-міла ў міліцыю пра крадзеж амаль новага веласіпеда. Як высветлілася, сын пацярпелай раніцай паехаў на рыбалку, пакінуў веласіпед у лясным масіве, адкуль яго і ўкралі. Урон ацэнены ў 500 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Бочка
У міліцыю паступіла інфармацыя з ААТ «Прыазёрны мір» пра тое, што з поля прапала частка металічнай бочкі, якую ацанілі больш як на 600 рублёў. Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злачынцаў, імі аказаліся двое жыхароў Віцебска. Максімальнае пакаранне, якое ім пагражае, – пазбаўленне волі да 4-х гадоў.
Пагроза
Жыхарка Обалі паведаміла, што яе сужыцель пагражаў ёй забойствам сякерай. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт. 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Пагроза забойствам», яму пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.
Снарад
Жыхар Бондарава паведаміў у міліцыю, што недалёка ад вёскі знайшоў снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. На месца здарэння выехала група размініравання, якая снарад абясшкодзіла і знішчыла.

Са зводак ДАІ
Абгон
На аўтадарозе Р-20 жыхар Паставаў ехаў на «Фіяце», абагнаў аўтамабіль «Рэно», вадзіцель якога паказваў сігнал левага павароту. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся. Адміністрацыйны пратакол адпраўлены па месцы жыхарства парушальніка Правілаў дарожнага руху. Мужчыну пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.
Пешаходы
У верасні супрацоўнікі ДАІ склалі 19 адміністрацыйных пратаколаў на пешаходаў. Асноўныя парушэнні – хаджэнне па праезнай частцы дарогі ў цёмны час сутак без флікера (16 парушэнняў), за што пагражае штраф ад 1 да 3 БВ. Пры гэтым чатыры пешаходы былі нецвярозыя (штраф ад 3 да 5 БВ).
Тэхагляд
У перыяд з 1 па 15 кастрычніка супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы склалі 79 адміністрацыйных пратаколаў на вадзіцеляў, аўтамабілі якіх не мелі на аўто допуску да ўдзелу ў дарожным руху. Сярод парушальнікаў – не толькі жыхары нашага раёна, але і суседніх, а таксама Віцебска, Полацка, Лепеля, Мінска і інш.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №83 ад 26.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *