Спасатели выявили множественные нарушения в шумилинских общежитиях

Безопасность Общество

Выратавальнікі праверылі інтэрнаты і выявілі шмат парушэнняў

Штогод на тэрыторыі нашага раёна адбываецца прыкладна 20 пажараў, на якіх гіне як мінімум адзін чалавек.
З мэтай зніжэння колькасці пажараў і асветы грамадзян па пытаннях бяспекі райаддзелам па надзвычайных сітуацыях ў красавіку-маі праведзена больш за 50 маніторынгаў аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей. Найбольшая ўвага ўдзялялася інтэрнатам.
Пакінутая на электрапліце ежа, курэнне ў памяшканнях інтэрната, пакінутыя ўключанымі на ноч тэлевізары і зарадныя мабільных – гэта толькі фактары небяспекі. Асаблівую ролю ў бяспецы адыгрываюць стан шляхоў эвакуацыі і тэхнічных сродкаў ранняга выяўлення ўзгаранняў і тушэння.
Маніторынг паказаў, што ва ўсіх інтэрнатах магчымасці перамяшчэння людзей да выратавальнага выхаду абмежаваныя: стаяць дзіцячыя каляскі, веласіпеды, вялізныя вазоны з кветкамі, на запасных эвакуацыйных лесвіцах развешаны вяроўкі і сушыцца бя-лізна. Варта толькі аднаму чалавеку заблытацца ў гэтых вяроўках, спыніцца ці, што яшчэ горш, упасці, то адбудзецца страшная сітуацыя. Калі чалавек ратуецца, ён гатовы, літаральна, ісці “па галовах”.
Усе інтэрнаты абсталяваныя аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй. Але ёсць такія, дзе сігналізацыі паведамляюць пра ўзгаранне толькі самім жыльцам, бо яны не абсталяваныя сістэмай перадачы апавяшчэнняў на пульт РАНС. А ў першыя хвіліны пажару ўсхваляваныя людзі могуць проста забыць выклікаць выратавальнікаў.
Усе гэтыя і многія іншыя парушэнні апісаны ў адпаведных нарматыўных дакументах, невыкананне якіх цягне адміністрацыйную, а ў выпадку ўрону, калецтва ці гібелі людзей – і крымінальную адказнасць.
За сістэматычнае невыкананне патрабаванняў нарматыўных дакументаў  да адміністрацыйнай адказнасці ў гэтым годзе быў прыцягнуты адзін кіраўнік прадпрыемства, якое мае на сваім балансе інтэрнат. Дадзеная мера прымусіла  кіраўніка праявіць увагу да бяспекі ў інтэрнаце і ўхіліць парушэнні.
Аляксей ЛЯВОНАЎ, старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.
Надрукавана ў №43 ад 05.06. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *