На областном первенстве по волейболу шумилинские волейболистки стали третьими

Новости Спорт, туризм

Трэцяе месца роўнае перамозе

У пятніцу, 1 чэрвеня, у Шумілінскай СДЮШАР каманда дзяўчынак (Анастасія Сівачэнка, Валянціна Ходзюш,  Кацярына Асташонак, Карына Ільінец, Яна Мясаедава, Дзіяна Пушнякова, Наталля Казьміна  і Марыя Кралько, трэнер Людміла Харкавец, першы трэнер Любоў Бабова) прымала віншаванні з нагоды трэцяга месца, якое было заваявана на абласным першынстве па валейболе.
Цёплыя словы юным валейбалісткам сказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Вячаслаў Емяльянаў, дырэктар Шумілінскай СДЮШАР Алег Асташонак. Усе выступаючыя адзначылі, што гэтыя дзяўчаты змаглі аднавіць слаўныя традыцыі шумілінскага валейбола, а трэцяе месца на абласным першынстве  – толькі пачатак новых перамог.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №43 ад 05.06. 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *