Депутаты Шумилинского райсовета внесли изменения в районный бюджет

Президент Экономика

Сродкі на рамонт школы і дамоў

4 чэрвеня адбылася чацвёртая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў раённы бюджэт. Сесію правяла старшыня раённага Савета Ірына Новікава.

Дэпутат райсавета начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка прапанавала павялічыць даходную частку бюджэту за кошт трансфертаў з вышэйстаячых бюджэтаў на 722 тысячы 100 рублёў. На дадзеную суму павялічаны і расходы раённага бюджэту. Сродкі размеркаваны паміж УП ЖКГ, якое атрымала 372 тысячы 100 рублёў, і аддзелам па адукацыі райвыканкама, якому накіраваны 350 тысяч рублёў на капітальны рамонт Шумілінскай СШ №1.
Сродкі, атрыманыя жыллёва-камунальнай гаспадаркай, будуць накіраваны на капітальны рамонт (200 тыс. рублёў), субсідыі на жыллёва-камунальныя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву (165 тыс. рублёў), і на бягучы рамонт, а дакладней, на ўсталяванне энергазберагальнага асвятлення ў месцах грамадскага карыстання (7100 рублёў).
Аддзел па адукацыі райвыканкама таксама атрымаў 28 тысяч рублёў на даплату за пуцёўкі для аздараўлення дзяцей. Гэтыя грошы атрыманы за кошт пераразмеркавання сродкаў унутры раённага бюджэту.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №44 ад 08.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *