Задачу уберечь лес от огня выдвигает на первый план Шумилинский лесхоз

Экология Экономика

ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”: Зберажом лес ад агню

На сённяшні дзень агульная плошча ляснога фонду Шумілінскага лясгаса складае 78557 га. Агульная колькасць работнікаў дзяржаўнай лясной аховы складае 83 чалавекі.

У склад лясгаса ўваходзяць 6 лясніцтваў:
Мішневіцкае лясніцтва (агульная плошча 12082 га, ляснічы Андрэй Іваноў),
Казьянскае лясніцтва (агульная плошча 13188 га, ляснічы Уладзімір Мазейка),
Обальскае лясніцтва (агульная плошча 13158 га, ляснічы Аляксандр Габец),
Мікіціхінскае лясніцтва (агульная плошча 13248 га, ляснічы Павел Палешка),
Шумілінскае лясніцтва (агульная плошча 18172 га, ляснічы Андрэй Калдуноў),
Мікалаеўскае лясніцтва (агульная плошча 8709 га, ляснічы Сяргей Сцепанец),
20 майстэрняў участкаў, 69 абходаў.

“За апошнія пяць гадоў на тэрыторыі Шумілінскага лясгасу не зафіксавана ніводнага пажару, – канстатуе галоўны ляснічы ДЛГУ  «Шумілінскі лясгас» Дзмітрый Падляшчук. –  Гэты факт сведчыць і пра тое, што ў кожным лясніцтве правільна наладжана работа па папярэджанні лясных пажараў. Да таго, кожнае лясніцтва забяспечана ўсімі неабходнымі пажарнымі сродкамі”.

Главный лесничий ГЛХУ "Шумилинский лесхоз Дмитрий Подлещук проводит смотр государственной лесной охраны Казьянского лесничества

Важнейшы клопат – пажарная бяспека
З красавіка  на тэрыторыі Віцебскай вобласці пачаўся пажаранебяспечны сезон.
Лясны фонд лясгаса па пажарных паказчыках характарызуецца сярэдняй ступенню пажарнай небяспекі. Выяўленне лясных пажараў вядзецца наземным патруляваннем; з пажарна-назіральных вышак; авіяпатруляваннем; сістэмай відэаназірання.
Службовыя асобы дзяржаўнай лясной аховы ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ўзнікнення і распаўсюджвання лясных пажараў і іх ліквідацыі, недапушчэнні незаконных высечак, браканьерства, прадухіленні забруджвання лясоў. У дзяржаўным лясным фондзе лесагаспадарчай установы за мінулы год праведзена  мінералізацыя палос агульнай працягласцю 478 км.
Ва ўстанове быў праведзены агляд гатоўнасці сіл і сродкаў да тушэння лясных пажараў у 2018 годзе. Сфармаваныя пажарныя каманды, праведзена іх вучоба ў адпаведнасці з “Тыпавой праграмай правядзення заняткаў і праходжання навучання” згодна з пажарна-тэхнічным мінімумам. Для аператыўнага выяўлення ачагоў узгарання лясгасам закуплена і ўстаноўлена новая сістэма відэаназірання. Для парушэння фактаў ляснога заканадаўства лясгас набыў 6 фота/ФІДЭ пастак.
Надрукавана ў №45 ад 12.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *