Отсрочка долгов позволила стабилизировать работу Обольского керамического завода

Новости Экономика

Отгрузочная площадка Обольского керамического завода

Падмурак   для   будучыні

Сёння Обальскі керамічны завод цвёрда стаіць на нагах, вытворчыя магутнасці працуюць на поўную,  обальская цэгла запатрабавана як у айчыннага, так і замежнага пакупніка. З пачатку года абальчане выпусцілі 15 мільёнаў штук цэглы,  экспарт (асноўныя пакупнікі – у Расіі) у параў-нанні з мінулым годам вырас амаль у два разы, экспартная выручка склала больш за 766 тысяч долараў. Чысты прыбытак за пяць месяцаў склаў 272 тысячы рублёў.

Гэта зараз склалася станоўчая дынаміка, а на пачатку мінулага года сітуацыя была крытычная. «Завод пасля мадэрнізацыі працаваў стабільна, прадукцыя прадавалася, разлічваліся за спажытую энергію і па абавязковых плацяжах. Але даўгі за паліўна-энергетычныя рэсурсы, якія назапашваліся дзесяцігоддзямі,  сталі непад’ёмнымі для прадпрыемства, – расказвае намеснік дырэктара па эканоміцы  Обальскага керамічнага завода Анастасія Мулькова. – Мясцовыя ўлады выступілі з хадайніцтвам да Прэзідэнта аб фінансавым аздараўленні Обальскага керамічнага завода. У выніку была прадстаўлена адтэрміноўка аплаты на 9 год». Такім чынам, заводу была дадзена магчымасць працаваць і развівацца.

«За гэты час мы павінны стварыць надзейны падмурак для завода, – падсумоўвае  дырэктар ОКЗ Павел Манак. – Грошы, якія зарабляем, цяпер стала магчыма пускаць на развіццё  прадпрыемства, рэканструкцыю вытворчасці. Мы можам думаць не толькі пра сённяшні, а і пра заўтрашні дзень нашага завода».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *