Вступительная кампания — под пристальным вниманием Комитета госконтроля

Новости Образование

Уступная кампанія – пад кантролем

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2018 №121 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2018 годзе” зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных іспытаў у 2018 годзе. Старшынёй камісіі прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Жарко Васіль Іванавіч. Зацверджаны і склад Віцебскай абласной камісіі, старшынёй якой з’яўляецца Заранкін Вадзім Уладзіміравіч, старшыня КДК Віцебскай вобласці.
У Віцебскай вобласці, як і летась, арганізаваны 4 пункты тэсціравання – на базе Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, ВДУ імя П. М. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа.
У гэтым годзе тэсціраванне праводзіцца з 12 чэрвеня па 2 ліпеня. Пачатак тэсціравання па ўсіх прадметах – 11.00. Рэгістрацыя для ўдзелу ў тэсціраванні ў рэзервовы дзень (пры наяўнасці ўваж-лівай прычыны няяўкі) – з 30 чэрвеня па 3 ліпеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пункт правядзення ЦТ у рэзервовы дзень (6, 8 і 10 ліпеня) – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У мэтах ажыццяўлення кантролю за правядзеннем ЦТ Камітэтам дзяржкантролю вобласці і Віцебскім аблвыканкамам створаны адпаведныя камісіі па кантролі ў пунктах тэсціравання.
Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў заклікана забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці для паступлення ў дзяржаўныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, абарону іх законных правоў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты па пытаннях тэсціравання і прыёму ва ўстановы адукацыі, прымаць прадугледжаныя заканадаўствам меры па выяўленні фактаў парушэнняў, а таксама ўносіць прапановы па ўдасканаленні асобных палажэнняў нарматыўна-прававых актаў.
Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях ЦТ прымаюцца па кантактных тэлефонах “гарачых ліній” у рабочыя дні з 9.00 да 18.00:
у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці – (0212)42-61-82;
у Полацкім міжраённым камітэце дзяржаўнага кантролю – (0214)74-87-50;
у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржаўнага кантролю – (0216)51-09-26.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №45 ад 12.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *