11 тысяч гектаров озимых зерновых планирую посеять в Шумилинском районе

Новости Сельское хозяйство

Стаўка на азімыя

У гэтым годзе ў нашым раёне павінна быць засеяна 11 тысяч гектараў азімых зерневых, што амаль на 80% больш за мінулагодні паказчык, расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў.


Павел Баршынаў ужо засеяў больш за 400 гектараў азімых зерневых.

Сяўба азімых зерневых – добрая нагода ў будучым знізіць напружаны прыпар сельскагаспадарчых работ, каб жніво праходзіла планамерна і з аптымальнай нагрузкай на камбайн. Вядома ж, што азімыя наліваюцца хутчэй за яравыя. Да таго ж, яны больш устойлівыя да перамен надвор’я і даюць нядрэнны ўраджай. Выгоды азімых зерневых відавочныя, таму на мінулым і гэтым тыднях у сельгаспрадпрыемствах раёна мабілізавалі ўсе сілы на палеткі, каб там зрабіць максімум запланаванай работы.


Ігар Бегуноў за дзень засявае 27 га пшаніцы.

«Сяўбу вядзём па адпрацаванай тэхналогіі, – расказвае начальнік участка ААТ «АграБаравінка» Аляксандра Міраненка. – З мінімальным разрывам па часе перад задзелкай насення ў глебу праводзім культывацыю. З дыскатарам працуе Ігар Пятроў, з культыватарам – Сяргей Лягчонак і Аляксандр Ісакаў. У гаспадарцы ўжо засеяны крыжакветныя – 300 гектараў азімага рапсу і столькі ж свірэпіцы. Зараз тэхніка мабілізавана на сяўбе зерневых – з даведзеным планам у 1100 гектараў мяркуем справіцца. У прыватнасці, засеялі ўжо 50 гектараў трыцікале, амаль 170 га жыта і каля 537 га пшаніцы. Механізатары разумеюць сур’ёзнасць пастаўленай задачы – не ўпусціць тэрміны сяўбы. Рупяцца, як кажуць, закасаўшы рукавы. Насенне азімай пшаніцы нарыхтавалі ўласнае, а жыта набылі ў Лепельскім раёне».
Мы накіраваліся на палеткі ля вёскі Лажок, дзе працавала тэхніка. Мясцовы механізатар Павел Баршынаў на сваім МТЗ з шыроказахопным пасяўным агрэгатам сёлета (як, дарэчы, і ў мінулыя гады) мяркуе быць сярод лідараў раёна. На яго рахунку на ўчарашні дзень было больш за 400 засеяных гектараў. «Калі ў пачатку пасяўной мы працавалі з 7 гадзін раніцы, то зараз графік скарэкціравалі: рупімся з 6 гадзін раніцы і да 8 гадзін вечара, – расказаў Павел Баршынаў. – На палетках абедаем і вячэраем. Па жаданні бяром яшчэ з сабой і каву ў тэрмасе. За дзень засяваю да 35 гектараў элітнай пшаніцы гатунку “афелія”, якую гаспадарка набыла ў СФГ “Раднік”. Начной змены ў нас няма. Гадоў дзесяць таму спрабавалі такі графік работы, але не пайшло: у цемры след у след трапляць праблематычна, практычна не бачна за сеялкай, ці ёсць агрэхі. Лічу работу з ра-ніцы да позняга больш эфектыўнай».
Засяваць азімыя зерневыя Паўлу Баршынаву дапамагае яго калега Ігар Бегуноў, ён на сяўбе навічок – з сеялкай працуе першы год. СПУ-6 гаспадарка пазычыла ў сельгаспрадпрыемстве «Паўночны» Гарадоцкага раёна. Вопытны механізатар з лёгкасцю асвоіў тэхналогію і засявае за дзень да 27 гектараў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў № 77 ад 05.10.2021 г.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *