В Шумилино прошёл конкурс профессионального мастерства среди техников-осеменаторов

Новости Общество Экономика

Лепшы асемянатар  –  у Ляжнях
Начальнік племстанцыі Наталля Дубіневіч разам з прафсаюзным камітэтам прадпрыемства вырашыла аднавіць даўно забытую традыцыю па правядзенні конкурсу прафесійнага майстэрства тэхнікаў-асемянатараў па штучным асемяненні жывёлы.

Наталля Дубіневіч з пераможцамі конкурсу Сяргеем Арцем’евым, Сяргеем Калдуновым і Таццянай Голубевай.

Конкурс складаўся з дзвюх частак – практычнай і тэарэтычнай – і праводзіўся на працягу некалькіх дзён. Практычную частку прымеркавалі да атэстацыі асемянатараў, якую праводзілі спецыялісты абласнога племпрадпрыемства. На кожнага ўдзельніка быў заведзены ацэначны ліст,  улічваліся не толькі прафесійныя якасці асемянатараў, але і выхад цялят на сто кароў, і прывагі маладняку. Спецыялісты з вобласці адразу выпраўлялі памылкі тэхнікаў-асемянатараў і тлумачылі, як  трэба зрабіць правільна.
Тэарэтычная частка конкурсу прайшла ў раённай племстанцыі. Удзельнікі мерапрыемства (па аднаму прадстаўніку з кожнай сельгасарганізацыі) адказвалі на тэарэтычныя пытанні, а потым самыя складаныя з іх абмяркоўвалі. Пакуль журы падлічвала балы, перад удзельнікамі конкурсу выступіла начальнік ветстанцыі Ларыса Ціханенка. Яна расказала пра абласную нараду, на якой нядаўна пабывала і дзе абмяркоўвалася работа падчас летне-пашавага перыяду, пра тое, што асемянатары павінны праводзіць двухразовае штучнае асемяненне кароў і цёлак.
Па выніках усіх намінацый  конкурсу першае месца атрымала Таццяна Голубева з ААТ “Ляжні”, другое – Сяргей Арцем’еў з КУСГП “Мішневічы”, трэцяе – Сяргей Калдуноў з ААТ “АграБаравінка”. Прызы, якія прэзентавала Віцебскае племпрадпрыемства, пераможцам і ўсім удзельнікам конкурсу ўручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова і  начальнік племстанцыі Наталля Дубіневіч. За сродкі райкама прафсаюза работнікаў АПК для ўсіх удзельнікаў быў арганізаваны салодкі стол.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2019 г.