Международный день снега в Шумилино прошёл весело

Общество Спорт, туризм

Лаўжанская ода снегу
У мінулую нядзелю па ўсёй рэспубліцы прайшлі спартыўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню снегу. Не стаў выключэннем і наш раён: багата спаборніцтваў было арганізавана на гарадскім стадыёне ў Шуміліне.
На ўрачыстым адкрыцці фэсту намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў расказаў прысутным пра поспехі нашых землякоў у зімовых відах спорту. Анатоль Мікалаевіч павіншаваў удзельнікаў са святам і пажадаў яркіх і прыгожых перамог.
Адкрывала спартыўную праграму лыжная эстафета. За перамогу змагаліся сем каманд. Пераможным аказаўся другі старт, у якім, як высветлілася пазней, прынялі ўдзел каманды, што занялі першае і другое месца. Прыемна было бачыць, як  балельшчыкі (а іх сабралася нямала) падтрымлівалі свае каманды. Перамагла ў эстафеце каманда ААТ “Лаўжанскае” (Аляксандр Барысевіч, Павел Курносаў і Любоў Бухштынава), другое месца ў каманды раённага аддзела адукацыі, трэцяе – райспажыўтаварыства.
У сямейнай эстафеце перамагла сям’я Барысевічаў (ААТ “Лаўжанскае”).
Міні-футбол на снезе. Во дзе відовішча! Міні-футбалісты пад гумарыстычныя воклічы футбольных аматараў разыгрываюць камбінацыі на снезе, не бяда, што часам і стаяць, а не тое, што бегаць, на такім “пакрыцці” складана… А барацьба выдалася бескампрамісная. ФК “Шуміліна” яўна збіраўся ўзяць рэванш у каманды “Лаўжанскага”, якая апошнім часам выйшла ў лідары раённых спаборніцтваў. Праўда,  рэваншу не адбылося і на гэты раз. Турнір застаўся за лаўжанцамі, ФК “Шуміліна” другі, дапоўнілі прызавую тройку футбалісты раённага аддзела адукацыі.
Надрукавана ў №7 ад 25.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *