Дети отправились на экскурсию на пожарно-аварийный пост

Безопасность Общество

Вучобу правялі выратавальнікі

Для дзяцей выратавальнік – чалавек гераічны,  які ратуе з агню людзей. Павага да выратавальнікаў, цікавасць да іх працы можа стаць добрым стымулам для развіцця сур’ёзных адносінаў  да ўласных паводзінаў, перашкодай для бяздумных гульняў з агнём. Зусім па-іншаму засвойваюцца правілы пажарнай бяспекі, калі пра гэта распавядае выратавальнік.
6 чэрвеня  дзесяць выхаванцаў прытулка адправіліся на пажарны аварыйна-выратавальны пост №11 Шумілінскага РАНС. Асноўная мэта экскурсіі – прафілактыка і папярэджанне пажараў, выхаванне цікавасці і павагі да прафесіі выратавальніка.
Супрацоўнік РАНС Віталь Карасёў правёў для дзяцей экскурсію, паказаў каравульныя памяшканні, пакой для адпачынку і прыёму ежы, баявую вопратку, аварыйна-выратавальны інструмент, пажарна-тэхнічнае ўзбраенне. Выхаванцам прытулку было цікава даведацца, што пажарны аўтамабіль – гэта галоўны арсенал для тушэння ўзгаранняў і ліквідацыі наступстваў ДТЗ.
Экскурсія прайшла ў сяброўскай атмасферы.  І дзеці на ўсё жыццё захаваюць давер да выратавальнікаў і тэлефон 101 запомняць назаўсёды.
Наталля КРЫЎКО, загадчык аддзялення дзіцячы сацыяльны прытулак ДУА “Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.
Надрукавана ў №46 ад 15.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *