Рэспубліканская акцыя «День бяспекі. Увага ўсім!»

Безопасность Общество

Рэспубліканская акцыя «День бяспекі. Увага ўсім!»

У жыцці можна сутыкнуцца з рознымі непрадбачанымі сітуацыямі, і трэба ведаць, як весці сябе і што рабіць, як дзейнічаць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый для абароны свайго жыцця і здароўя, для забеспячэння бяспекі людзей. З тым, каб папярэдзіць пажары і гібель людзей ад іх, а таксама абучыць насельніцтва дзеянням па сігналу «Увага ўсім!», увесь сакавік выратавальнікі будуць праводзіць рэспубліканскую акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваную да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны.


Акцыя традыцыйна пройдзе ў два этапы. На першым этапе ў цэнтры ўвагі работнікаў прапаганды будуць інтэрнаты, дзіцячыя і гандлёвыя цэнтры, спартыўныя аб’екты. Новаўвядзеннем стане фотапраект «Знайдзі прычыну».
Мэтавай аўдыторыяй другога этапа выступяць жыхары сельскіх населеных пунктаў. Для іх будуць арганізаваны масавыя забаўляльна-прафілактычныя праграмы. Вяскоўцаў чакаюць «Скарбонкі бяспекі», «Маршруты апавяшчэння» і г. д.
Дапамагаць выратавальнікам у правядзенні акцыі будуць актывісты раённага аддзялення Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў-пажарных, Чырвонага Крыжа і іншыя зацікаўленыя службы, каб агульнымі намаганнямі эфектыўна вучыць бяспечным паводзінам людзей.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

Сігнал «УВАГА ЎСІМ!»
МНС нагадвае: гук электрасірэн абазначае сігнал «Увага ўсім!»
Сігнал заклікае:
– уключыць радыёпрыёмнік ці тэлевізар на любы канал і чакаць паведамленне (інфармацыя будзе абнаўляцца і ўдакладняцца);
– праслухаць інфармацыю пра сітуацыю і парадак дзеянняў, выканаць рэкамендацыі;
– перадаць інфармацыю суседзям і знаёмым (магчыма, яны яшчэ не чулі);
– аказаць дапамогу хворым, дзецям і сталым;
– не панікаваць, спыняць любыя праявы панікі і чутак.
Калі сігнал застаў
на рабочым месцы:
– спыніць рабочы працэс.
Калі сігнал заспеў
на вуліцы:
– падысці да бліжэйшага вулічнага гучнагаварыцеля (рынкі, плошчы, паркі, вакзалы і г.д.), праслухаць інфармацыю і рэкамендацыі.
Трэба засвоіць, што гук сірэн – гэта не сігнал да ўкрыцця, а заклік атрымаць важную, неабходную і тэрміновую інфармацыю.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *