17 июня — День медицинских работников

Актуалии Здоровье Общество

17 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

Паважаныя работнікі і ветэраны працы ўстаноў аховы здароўя Шумілінскага раёна!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём
медыцынскіх работнікаў!
Абраўшы аднойчы свой працоўны шлях, вы прынялі на сябе адказнасць за захаванне самых важных каштоўнасцяў – жыцці і здароўе людзей. Кожны дзень на сваіх працоўных месцах вы робіце маленькія і вялікія цуды – дапамагаеце перамагчы хваробы,  дорыце надзею і вяртаеце радасць жыцця. Нягледзячы на непазбежныя цяжкасці і рызыкі, звязаныя з працай медыка, не лічыцеся з уласным часам,  годна выконваеце свой прафесійны абавязак, забяспечваеце своечасовае лячэнне і ўважлівы медыцынскі догляд усім, каму ён патрэбны.
Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца адрасаваць ветэранам аховы здароўя. Многія з вас і на заслужаным адпачынку не забываюць клятву Гіпакрата, гатовы прыйсці на дапамогу, даць параду, падтрымаць словам і справай маладое пакаленне.
Прыміце словы глыбокай удзячнасці за ўсё, што вы робіце для жыхароў Шумілінскага раёна, за вашу спагадліваць,  цярпенне, вернасць прафесіі, за вашы залатыя рукі і добрыя сэрцы!
Шчыра жадаем вам дабрабыту  ў сем’ях, добрых вынікаў у рабоце, а самае галоўнае – здароўя і нязгаснай крыніцы жыццёвых сіл!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №46 ад 15.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *