Сначала участники башневского «Первоцвета» убрали мусор возле озера, а потом сварили уху

2020 год - Год малой родины Культура Экология

участники башневского "Первоцвета"

Карысныя справы “Першацвета”

Для ўдзельнікаў экалагічнага клуба па інтарэсах “Першацвет” Башнёўскай сельскай бібліятэкі  пастаянна ладзяцца цікавыя мерапрыемствы. Але самае любімае – юшка на беразе возера Будавесць.
Нядаўна зноў адправіліся варыць юшку. Але перш чым прыступіць да гатавання, заняліся ўборкай: сабралі поліэтыленавыя бутэлькі і ўсё смецце, што знайшлі на беразе, бо галоўная мэта нашага клуба – прывучыць дзяцей любіць прыроду, утрымліваць свой родны куток у чысціні і парадку. Добра папрацавалі Карына і Глеб Вясна, Ксенія Цімошчанка.
Арцём Аксюта нарваў крапівы і апусціў у кіпячую ваду. Ён бачыў, што так робяць яго бацькі, калі гатуюць юшку,  і гэтым сакрэтам ахвотна падзяліўся з намі. Мікіта Кавалёў налавіў рыбы. У яго добрыя здольнасці і навыкі, якія атрымаў ад дзядулі Віктара.
Пакуль варылася юшка,  правялі віктарыну, пытанні якой былі звязаны з родным краем, з малой радзімай, з гісторыяй вёскі Башні, любаваліся і захапляліся прыгажосцю нашага возера.
Юшка атрымалася на славу, апетытная і духмяная, а адпачынак – цудоўным, цікавым і карысным.  Дзеці і дарослыя атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму і вырашылі, што падчас летніх канікулаў будуць часцей так праводзіць свой вольны час.
Ала САФОНЧЫК, бібліятэкар Башнёўскай сельскай бібліятэкі.
Надрукавана ў №48 ад 22.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *