В Шумилинском районе стартовала акция «Лето — пора спортивная»

Актуалии Новости Спорт

Акцыя стартавала ў Слабадзе

У пятніцу, 22 чэрвеня, стартавала акцыя “Лета –  пара спартыўная”. Спартыўныя святы пройдуць ва ўсіх аграгарадках раёна.
“Мінулыя два гады паказалі, што акцыя “Лета – пара спартыўная” карыстаецца папулярнасцю ў мясцовага насельніцтва. У спаборніцтвах з задавальненнем бяруць удзел як вучнёўская, так і працоўная моладзь, – падзялілася дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Наталля Іванова. – Кожнае свята адметнае”.
Па традыцыі старт акцыі “Лета – пара спартыўнае” даў аграгарадок Слабада, куды са спартыўным візітам адправіліся юныя спартсмены са спартыўнага лагера “Старт”.
Пасля ўрачыстага адкрыцця закруціўся вір спартыўных спаборніцтваў. Выхаванцы аздараўленчага лагера Слабадской школы з задавальненнем бралі ўдзел ва ўсіх стартах. У цікавай барацьбе прайшоў футбольны матч, нягледзячы на падтрымку сяброў, слабадскія футбалісты прайгралі шумілінскім. Непадробны інтарэс выклікалі  спаборніцтвы па кіданні мабільнага тэлефона. Усюды было мора станоўных эмоцый. Ну, а самымі папулярнымі на той дзень сталі хадулі, на іх спрабавалі хадзіць усе ўдзельнікі.
Пасля заканчэння спартыўнага свята пераможцы і прызёры  атрымалі салодкія падарункі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 26.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *