Природные ресурсы стали главной темой единого дня информирования

Общество Экология

Прыродныя рэсурсы і іх выкарыстанне

“Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне ў Беларусі” – менавіта так гучала тэма Адзінага дня інфармавання, які прайшоў у мінулы чацвер. З  калектывамі арганізацый раёна правялі сустрэчы інфармацыйныя групы райвыканкама, у якія ўваходзіла кіраўніцтва раёна, кіраўнікі і спецыялісты службаў.
Згодна з ацэнкамі ААН, штогод з нетраў Зямлі здабываецца каля 100 мільярдаў тон карысных выкапняў. Трэць зямлі на планеце моцна дэградзіруе, а ўрадлівая глеба штогод губляецца ў памеры 24 мільярдаў тон. Знішчана амаль палова лясоў, якія калісьці пакрывалі планету. Імкліва скарачаецца біяразнастайнасць. Хутка заканчваюцца падземныя воды. На Зямлі назапасіліся сотні мільярдаў тон прамысловых адходаў (штогод у ЗША іх аб’ём павялічваецца на 4,5 мільярда тон, у Заходняй Еўропе – на 2 мільярды т, у Японіі – на 1,3 мільярда тон). Чакаецца, што да 2030 года чалавецтву спатрэбіцца на 50% больш харчавання і на 30% больш вады, чым сёння. У сувязі з ростам насельніцтва і сусветнай эканомікі да 2035 года глабальнае спажыванне энергіі вырасце на 50%.  Усё гэта сведчыць аб вастрыні праблем зберажэння і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў у свеце.
Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай многіх міжнародных праграм і дагавораў па ахове навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў. У нашай краіне сфарміравана прыродаахоўнае заканадаўства. У Беларусі вядзецца распрацоўка многіх відаў карысных выкапняў.
У нашым раёне вядзецца здабыча пяску, торфу, пітной вады. Прыродным багаццем з’яўляюцца лясы і азёры. На Шуміліншчыне маюцца ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі – заказнікі “Казьянскі” і “Сосна”, помнікі прыроды рэспубліканскага значэння. Шэраг аб’ектаў абвешчаны прыроднымі помнікамі мясцовага значэння.
Яшчэ адной тэмай сустрэч у працоўных калектывах стала рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб садзейнічанні занятасці”. Выступаючы перад калектывам УП ЖКГ, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вячаслаў Емяльянаў адзначыў, што дэкрэт павінен вывесці з цені эканамічна актыўнае насельніцтва, павысіць за-цікаўленасць працаздольных грамадзян у эканамічнай занятасці і самазанятасці. Тым больш што ўказы Прэзідэнта Беларусі, прынятыя восенню мінулага года, ствараюць спрыяльныя ўмовы для гэтага. Працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, у 2019 годзе будуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі (гарачае водазабеспячэнне, ацяпленне і газ пры наяўнасці індывідуальнага газавага ацяплення) па поўным кошце.
Пракурор раёна Сяргей Зайцаў расказаў пра крымінагенную сітуацыю ў раёне і работу, якая праводзіцца па прафілактыцы правапарушэнняў.
Начальнік РАНС Андрэй Сасновіч паведаміў пра сітуацыю з пажарамі, колькасць якіх павялічылася ў параўнанні з мінулым годам, ёсць і ахвяры агню, расказаў пра меры пажарнай бяспекі ў лясах і жылых памяшканнях.
*  *  *
Асноўны акцэнт на рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб садзейнічанні занятасці” зрабіла падчас сустрэчы з калектывамі Обальскага ДК і Обальскай школы мастацтваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.  Выступілі перад прысутнымі па сваёй сферы дзейнасці члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы: дырэктар раённай гімназіі Ларыса Маладзечкіна, намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Маскалькоў і начальнік ЗВЭС Юрый Маскалькоў.
Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць свае пытанні членам групы, у тым ліку і ў індывідуальным парадку.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №49 ад 26.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *