Шумилинские спасатели заинтересовали детей «Шифром 112»

Актуалии Безопасность Общество

У “Старце” разгадалі “Шыфр 112”

У аўторак работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з раённай арганізацыяй ратавання на водах правялі для дзяцей, якія адпачываюць у спартыўным лагеры “Старт”, квест-гульню “Шыфр 112”.
Дзеці падзяліліся на пяць каманд, кожнай з якой трэба было рашыць рэбусы і разгадаць галаваломкі. Падчас квеста дзеці ўспомнілі, якія грыбы ядомыя, а якія – не, як паводзіць сябе ў лесе і на вадзе, склалі з пазлаў карцінку, прысвечаную 165-годдзю пажарнай службы.  У час выканання заданняў кідалі выратавальны сродак “канец Аляксандрава” і прымяралі пажарнае абмундзіраванне. Таксама каманды маглі праявіць сябе ў спартыўна-забаўляльных конкурсах.
Пасля завяршэння гульні прызёры і пераможцы атрымалі ад выратавальнікаў імправізаваныя медалі. Дарэчы, кожны ўдзельнік квесту атрымаў і каляровыя буклеты, якія будуць нагадваць дзецям пра бяспечныя правілы паводзінаў.
Як адзначыла спецыяліст РАНС Ларыса Лінкевіч, квест-гульню “Шыфр 112” выратавальнікі плануюць правесці і ў іншых аздараўленчых лагерах.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 50 ад 29.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *