Дети идут в школу. Напомните им правила дорожного движения

Безопасность

Паглядзіце ў абодва бакі
Большасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца ў цёплую пару года. Але не трэба скідваць з рахункаў і верасень, калі дзеці ідуць у школу. Знаходзячыся летам у аздараўленчых лагерах ці ў вёсках, многія адвыклі ад святлафораў і “зебраў” на дарогах. Таму менавіта перад 1 верасня варта нагадаць дзецям аб правілах дарожнага руху, пажадана пачытаць гэты артыкул разам з дзецьмі, каб аднавіць у памяці, якую небяспеку нясе праезная частка.
Каб не трапіць пад машыну, трэба пераходзіць вуліцу толькі на зялёнае святло. Але хапае і несумленных вадзіцеляў, якія не зважаюць на святлафоры. Таму перш чым пераходзіць вуліцу, упэўніцеся, што насустрач не едзе машына. У Шуміліне асабліва небяспечнае перакрыжаванне вуліц Юбілейная-Сіпко.
Калі на пешаходным пераходзе няма святлафора, то ні ў якім разе не варта пачынаць рухацца без прыпынку, бо вадзіцель можа і не заўважыць вас, а калі і заўважыць, то не паспее затармазіць. Паглядзіце ў абодва бакі: калі машын паблізу няма, выходзьце на праезную частку.
Выходзячы з аўтобуса, варта пачакаць, пакуль ён ад’едзе, і вам будзе адкрыты ўвесь агляд дарогі. Асабліва гэта датычыцца тых вучняў, хто кожны дзень едзе на вучобу: у раённую гімназію ці іншыя школы раёна. Памятайце, што гуляць на праезнай частцы або перабягаць дарогу перад транспартам строга забараняецца. І вуліцу з  нерэгулярным і неінтэнсіўным рухам транспарту дзеці павінны ўспрымаць як праезную частку, а не як пляцоўку для гульняў.
Часта на аўтатрасе можна ўбачыць школьнікаў. Многія забываюць, што кіраваць на дарозе без суправаджэння дарослых веласіпедам дзецям да 14 гадоў і мапедам дзецям да 16 гадоў забараняецца.
Акрамя гэтага, дзеля бяспекі ў цёмны час сутак неабходна выкарыстоўваць святловяртальныя элементы. Флікер можна прымацаваць да адзення або да ранца. Ён зніжае рызыку наезду на пешахода ў цёмны час сутак у 8-10 разоў, бо пры святле фар заўважны з адлегласці да 400 метраў.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №66 ад 30.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *