Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Павільён
З адміністрацыі райспажыўтаварыства  паведамілі ў міліцыю, што а дзесятай гадзіне вечара невядомы мужчына спрабаваў украсці тэнтавы павільён, размешчаны каля цэнтральнага ўніверсама. Але свае злачынныя намеры не давёў да канца, бо быў затрыманы супрацоўнікамі Дэпартаменту аховы. Супраць злачынцы ўзбуджана крымінальная справа.
Часнок
У міліцыю звярнулася жыхарка в. Пабеда і паведаміла, што з яе прысядзібнага ўчастка невядомы злачынца ўкраў чатыры кілаграмы часнаку і веласіпедную раму. Па гарачых слядах злачынца (ім аказаўся мясцовы жыхар) быў злоўлены. Ён поўнасцю вярнуў украдзенае, таму крымінальная справа не ўзбуджана.
Абавязак
Ваенныя зборы – справа абавязковая для мужчын. Але пра гэта, відаць, забыўся жыхар раёна: будучы ваеннаабавязаным, ён не з’явіўся на зборы. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Грошы
У міліцыю звярнуўся жыхар а.-г. Слабада і расказаў, што пасля візіту знаёмай жанчыны з дому прапала паўмільёна рублёў. Як высветлілі міліцыянеры, грошы ўкрала непрацуючая жыхарка г. п. Шуміліна.
Электраправодка
У адну са жнівеньскіх начэй неўстаноўлены злачынца пранік у дачны дом жыхаркі райцэнтра, які знаходзіцца ў Мікіцісе. З дома знікла некалькі метраў электраправодкі.
Электрадрыль
У РАУС звярнуўся жыхар г. Віцебска: у ягоным дачным доме, што знаходзіцца ў в. Грабніца, выставілі аконнае шкло, праніклі ў пакой і ўкралі электрадрыль, электраразак, радыёпрыёмнік. Агульны ўрон складае амаль мільён рублёў. Міліцыянеры ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў жыхар Грабніцы. Частка ўкрадзенага знойдзена і вернута гаспадару. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Капуста
Пацярпеў пенсіянер з Шуміліна – з яго агарода вынеслі каля 160 кілаграмаў бульбы і капусты. Урон, нанесены гаспадару, складае амаль мільён рублёў.
Металалом
Супрацоўнікамі ДАІ на аўтадарозе каля вёскі Мішневічы  была спынена легкавая аўтамашына, на якой незаконна перавозілі 700 кілаграмаў лому чорнага металу. Матэрыялы праверкі накіраваны ў падатковую інспекцыю для прыняцця рашэння па прыцягненні вінаватага да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Разварот
На аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля в. Мазекі) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. З абласнога цэнтра ў бок Полацка ехалі аўтамабілі “Опель” і “Фольксваген-Гольф”. Вадзіцель “Опеля”, які зразумеў, што праехаў Лётцы (менавіта туды накіроўваў шлях), стаў разварочвацца. Пры гэтым не размінуўся з “Фольсвагенам” – стукнуў яго ў задняе правае крыло. Пасажыр “Опеля” з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу. Падрабязнасці аварыі высвятляюцца.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №66 ад 30.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *