В ОАО “АгроБоровинка” строится вторая очередь животноводческого комплекса

Сельское хозяйство Экономика

Фундаменты под новую ферму готовы

Будуецца другая чарга
Першая чарга жывёлагадоўчага комплексу ў ААТ “АграБаравінка” здадзена ў мінулым годзе. Пабудаваныя кароўнік на 400 галоў і сучасны даільна-малочны блок апраўдваюць сябе. Як расказала галоўны спецыяліст райсельгасхарчу В. Г. Шыманец,  на комплексе зараз дояць амаль пятнаццаць літраў малака на карову. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў (пасля фермы Рашэтнікі ААТ “Лаўжанскае”) у раёне.
Будаўніцтва на комплексе не закончана, яно працягваецца і сёння. “Будуем другую чаргу, таксама на 400 галоў, – гаворыць в. а. дырэктара ААТ “АграБаравінка” В. А. Туркоў. – Спецыялісты прадпрыемства “СаюзІнвестБуд” з пачатку мая развярнулі актыўныя работы. Прыступілі да манціравання канала гноевыдалення, з яго па трубах гной будзе паступаць у дзве спецыяльныя ёмістасці па чатыры тоны кожная”.
Тыдзень таму спецыялісты будаўнічага прадпрыемства цэментавалі фундамент пад будучы кароўнік, пад склад камбікармоў. У будучым сюды плануюць закупіць спецыяльнае абсталяванне для вырабу камбікармоў з уласнага зерня.
“Будаўніцтва другога перыяду абыдзецца каля 37 мільярдаў рублёў”, – пад-лічыла галоўны эканаміст гаспадаркі Н. І. Буланчыкава.
“Са спецыяльнай трох-слойнай панэлі, у сярэдзіне якой уцяпляльнік, будзем рабіць сцены для кароўніка, –  расказаў прараб “СаюзІнвестБуду” С. І. Глазістаў. – Ёсць і праблемы: найперш, не хапае цэменту. Перашкаджаюць дажджы, пасля іх у нізінах буксуюць машыны. Але, думаецца, гэта цяжкасці часовыя. Другую чаргу фермы мы павінны здаць да кастрычніка”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №66 ад 30.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *