ОАО «Приозёрный мир» Шумилиснкого района завершил сев ранних яровых зерновых

Новости Сельское хозяйство

Спраўляюцца сваімі сіламі

Аднымі з першых у раёне (у дзень засевак 13 красавіка) пачалі сеяць яравыя зерневыя на палетках ААТ «Прыазёрны мір».

На мінулым тыдні палетках за Дабеяй сустрэлі мясцовы механізаваны атрад. З плугамі працавалі Аляксандр Раманятаў і Віталь Антонаў, якія за дзень “падымаюць” больш за 30 гектараў палеткаў. Дыскуе глебу Уладзіслаў Осіпаў, услед ідзе камнепадборшчык, на якім працуе Барыс Дашкевіч. Ну, а справа маладога механізатара Вадзіма Гарланава, за трактарам якога зачэплены шасцімятровы пасяўны агрэгат, – засяваць. Насенне яму своечасова падвозіць Сяргей Ціманоўскі, так што прастояў няма.

В.а. дырэктара гаспадаркі Мікалай Жыгуноў перадаў Вадзіму свой трактар, на якім калісьці працаваў сам, і ўпэўнены: хлопец справіцца! «Вадзім малады, талковы, працавіты – менавіта на такіх і робім стаўку, – кажа Мікалай Жыгуноў, якога таксама сустрэлі на палетках. – За светлавы дзень Вадзім засявае да трыццаці гектараў. Механізатары ў нас усе свае, мясцовыя, ніхто так шчыра, як вяскоўцы, на палетках не папрацуе. Работа ж наперадзе чакае сур’ёзная – усяго нам вясной трэба засеяць тысячу гектараў палеткаў. На днях прыступаем да сяўбы рапсу, аднагадовых, а потым будзем сеяць кукурузу».

  1. S. Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, у ААТ «Прыазёрны мір» поўна-сцю справіліся з планам па сяўбе яравых зерневых (610 гектараў).


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *