Наталья Черенок представляла шумилинских животноводов на торжествах в Минске

Сельское хозяйство Экономика

З 18 гадоў – на ферме

Глядзіш на гэтую невялікага росту хударлявую жанчыну і думаеш: як ёй, хапае сіл і цярпення тры разы на дзень падаіць па шэсцьдзесят кароў, дагледзець і накарміць маленькіх  цялятак. “Я вынослівая, да работы прывычная, – усміхаецца Наталля Чаранок, якая працуе на ферме Мішкавічы СФГ “Раднік”. – Так сталася ў жыцці, што прыйшла працаваць на ферму ў 18 гадоў. З таго часу нікуды не з’язджала і работы лепшай не шукала”.

І працавала заўсёды старанна, да жывёлы адносілася з клопатам. Такімі ж прынцыпамі кіруецца і зараз. Не дарэмна ж Наталля Чаранок з Мішкавіч увайшла ў склад абласной дэлегацыі жывёлаводаў, якія ў канцы мінулага года былі запрошаны ў Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў, дзе прайшло мерапрыемства па ўзнагароджанні лепшых працаўнікоў вёскі. Калі вярнулася з Мінска, Наталля шчыра прызналася: “Калі так з падарункамі і песнямі ўшаноўваюць жывёлаводаў, то хочацца працаваць яшчэ лепш”. У прынцыпе, так яно і выйшла. Па выніках работы аператараў машыннага даення за май Наталля Чаранок заняла першае месца ў раёне і надаіла 580 кілаграмаў малака на карову.
Павіншаваць адну з лепшых даярак раёна, уручыць ёй падзячны ліст і грашовую прэмію ў гаспадарку завітала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №54 ад 17.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *