Восеньскія кірмашы: 23 верасня і 7 кастрычніка — у Шуміліне, 14 кастрычніка — у Обалі

Актуалии Экономика

Кірмашовы сезон
Пачаўся традыцыйны сезон восеньскіх кірмашоў.
Першы кірмаш пройдзе 23 верасня ў г. п. Шуміліна (вуліца Кароткіна).
Пачатак кірмашу ў 8.00.

Шырокі асартымент уласнай прадукцыі прадставяць пакупнікам сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, іншыя арганізацыі, установы адукацыі раёна. На кірмашы запрошаны гадавальнікі пладовых і дэкаратыўных саджанцаў, прамысловыя прадпрыемствы Віцебска і вобласці. Будуць прадстаўлены і гандлёвыя прадпрыемствы раёна.
Кірмашы адбудуцца таксама:
7 кастрычніка ў г. п. Шуміліна;
14 кастрычніка ў г. п. Обаль.

Надрукавана ў №73 ад 19.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *