З нараджэннем, Станіслаў!

Общество Семья

З нараджэннем, Станіслаў!

На здымку (злева направа): Вячаслаў Емяльянаў, Кацярына Чарнова, Аляксандра, Юрый Бяляцкі з сынам Станіславам, начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына Кісялевіч.

Не перастаюць паступаць віншаванні ў адрас маленькага Станіслава. І гэта не дзіўна, бо нарадзіцца хлопчык пажадаў у Дзень Незалежнасці Беларусі. Газета ўжо пісала пра тое, што маці немаўля Кацярыну Чарнову прама ў  радзільным доме павіншаваў старшыня абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” кіраўнік абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Дома хлопчыка сустракаў шчаслівы бацька Юрый Бяляцкі і старэйшая сястрычка Аляксандра.
А на ўрачыстую рэгістрацыю ў аддзел загсу райвыканкама, якая прайшла 14 ліпеня, гасцей завітала яшчэ больш. І ўсе з падарункамі. Ад раённай арганізацыі “Белай Русі” падарунак уручыў старшыня арганізацыі Вячаслаў Емяльянаў. Ад ПМК-70, дзе працуюць бацькі хлопчыка, нованароджанага павіншаваў і прафсаюз, і калегі па брыгадзе. Паступіў падарунак і ад магазіна “8 Марта”, што нядаўна адкрыўся ў Шуміліне.
Шчасця і здароўя новаму грамадзяніну краіны, а яго бацькам – прыемнага і радаснага бацькоўства.
З нараджэннем Станіслаў!

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №54 ад 17.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *