За год в Слободе выращивают до полмиллиона цыплят-бройлеров

Новости Экономика

фото из открытых источников

За год вырошчваюць паўмільёна куранят

Амаль два дзясятка гадоў у аграгарадку Слабада працуе цэх па вырошчванні куранят-бройлераў ТАА “Вітконпрадукт”. Тут знайшлі сабе стабільную работу і заробак больш як паўсотні чалавек. Большасць работнікаў (механізатараў, аператараў, птушнікаў, слесараў, электрыкаў, зваршчыкаў) мясцовыя, слабадскія. Але ездзяць сюды працаваць і з Шуміліна, і з Сіроціна.
Сёння  ў цэху функцыянуюць 18 птушнікаў, праз якія за год праходзіць 550 тысяч куранят. Сюды іх завозяць з інкубатарнага цэха, што ў Бешанковічах, чатырохсутачнымі. “Птушанят, для якіх падтрымліваецца спецыяльны мікраклімат, гадуем яшчэ 36-38 дзён, а потым адпраўляем у забойны цэх у Шуміліна, – кажа начальнік цэха па вырошчванні Алег Кашнікаў. – За адзін раз у жывой вазе здаём 1330 тон куранят-бройлераў, а ўсяго за год робім сем такіх цыклаў. Кормім бройлераў спецыяльным камбікормам, якія вырабляецца нашым холдынгам “Славянскі Велес” на заводзе ў Лепелі. Корм не ўтрымлівае гарманальныя прэпараты і антыбіётыкі. Гэтым самым пацвярджаем званне “натуральны прадукт”, якім маркіравана наша прадукцыя”.
Вядома, у складаных эканамічных умовах няпроста выжыць любому прадпрыемству – ускладняе работу рост цэн. Але ж цэх у Слабадзе падтрымлівае холдынг. Выдзяляюцца грошы для  рамонтных работ у птушніках, для абнаўлення сістэмы вентыляцыі. Дзеля зручнасці ў рабоце ўстанаўліваюць сучасныя кам’ютарныя праграмы. Але ж толькі з адной тэхнікай не даб’ешся добрых вынікаў. Галоўная каштоўнасць цэха па вырошчванні куранят-бройлераў – гэта людзі. Яны разумеюць, наколькі важная і адказная  іх работа. Алег Кашнікаў хваліў за добрую работу механізатара Валерыя Шпакава, дэзінфектара Аляксандра Несцерава, птушніцу Валянціну Бабошку і многіх іншых работнікаў. Дарэчы, некаторыя жыхары Слабады працуюць у цэху сем’ямі.
У сваю чаргу кіраўніцтва на чале дырэктарам ТАА “Вітконпрадукт” С. У. Некрашэвіч стараецца падтрымаць сваіх работнікаў. На прыватным прадпрыемстве захаваны ўсе сацыяльныя гарантыі. Параўнальна нядаўна тут створана прафсаюзная пярвічка. І людзі могуць разлічваць на абарону сваіх працоўных інтарэсаў, на матэрыяльную падтрымку ў час юбілеяў, свят, адпачынкаў у санаторыях.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №56 ад 24.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *