Сколько родилось, сколько женилось и развелось в Шумилинском районе за полгода

Новости Общество Семья

Інфармацыя аб колькасці зарэгістраваных актаў грамадзянскага стану за 1-е паўгоддзе 2018 года

Рэгістрацыя нараджэнняў
За 1-е паўгоддзе 2018 года ў раёне зарэгістравана 109 нараджэнняў, што на 24 больш аналагічнага перыяду мінулага года. У раёне нарадзілася 58 хлопчыкаў і 51 дзяўчынка. 79 дзяцей нарадзіліся ў поўных сем’ях, у 30 выпадках зарэгістравана нараджэнне дзяцей у маці, якія не знаходзяцца ў шлюбе.
У 30 сем’ях нарадзілася па першаму дзіцяці, у 34-х – па другому, у 35-ці – па трэцяму, у 5-ці – па чацвёртаму, у 2-х – па пятаму, у адной сям’і з’явілася шостае дзіця і ў 2-х сем’ях нарадзіліся сёмыя.

Рэгістрацыя смерцяў
У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года колькасць зарэгістраваных смерцяў павялічылася. Так, калі за першае паўгоддзе мінулага года было зарэгістравана 143 смерці, то на 1 ліпеня 2018 года ў раёне зарэгістравана 169 смерцяў.
Колькасць зарэгістраваных смерцяў перавысіла колькасць зарэгістраваных нараджэнняў на 60 запісаў актаў грамадзянскага стану.

Рэгістрацыя заключэння шлюбаў
Аддзелам загса і сельскімі выканкамамі раёна зарэгістравана 40 шлюбаў. 18 пар уступілі ў шлюб упершыню, у 22 выпадках для аднаго або абодвух мужа і жонкі шлюб паўторны.

Рэгістрацыя скасавання шлюбаў
За студзень-чэрвень 2018 года аддзелам загса зарэгістравана 5 скасаванняў шлюбаў па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 35.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і), таксама зроблена 28 адзнак аб скасаванні шлюбу на падставе рашэнняў судоў у запісах актаў аб заключэнні шлюбу.
Ірына КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загса райвыканкама.
Надрукавана ў №56 ад 24.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *