Руководство района поблагодарило за работу

Новости Общество Президент

Шчырыя словы і кветкі – за работу
Новы працоўны тыдзень пачаўся з віншаванняў.

У панядзелак у малую залу Дома Саветаў запрасілі лепшых прадстаўнікоў раённага гандлю, чыё прафесійнае свята грамадства адзначала ў мінулую нядзелю. Так, старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава і намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Святлана Цімашэнка кветкі і ўдзячныя словы за добрасумленную работу, дзелавую актыўнасць, сур’ёзны і прадуманы падыход да справы адрасавалі кіраўніцтву ТАА “Брут” і дырэктару ПГУП “Карына-гандаль” Аляксандру Мацуганаву.

Кветкі і шчырыя словы прызнання атрымаў ад імя кіраўніцтва раёна Сяргей Конышаў, былы кіраўнік раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Адпрацаваўшы пяць год на карысць Шуміліншчыны, ён пераходзіць на работу ў абласны цэнтр гігіены, атрымаўшы адтуль прапанову на новую пасаду. Што там гаварыць: шкада адпускаць з раёна перспектыўнага, граматнага і вельмі адказнага работніка, які, нягледзячы на сваю маладосць, паказаў прыклад дастойнага кіравання калектывам, забяспечыўшы спрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку ў раёне.

Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №59 ад 03.08.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *