Наша жизнь зависит от нашего же поведения

Безопасность Здоровье Официально Происшествия

Апошняе жніво камбайнера
23 ліпеня здарылася трагедыя ў Пружанскім раёне, што на Брэстчыне. Неабачлівыя паводзіны камбайнера каштавалі яму жыцця.
У час уборкі зерневых пры руху заднім ходам на камбайне механізатар збіў і зламаў апору паветранай лініі электраперадач напружаннем 10 тысяч вольт. Правады абарваліся і ўпалі на камбайн.
Кароткае замыканне прывяло да ўзгарання зерневых. Камбайнер разам з памочнікам з дапамогай вогнетушыцеля ліквідавалі ачаг узгарання. Але не заўважылі, што абарваныя правады ўпалі на кабіну камбайна. Мужчына падышоў да камбайна, дакрануўся да яго і… быў смяротна траўміраваны. Гэтае жніво стала для 50-гадовага механізатара апошнім у жыцці.
Я. ЛЕБЕДЗЕЎ,начальнік Шумілінскай энергаінспекцыі.
Опубликовано в №58 от 30.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *